Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Залуцкі Іосіф Віктаравіч

Дата нараджэння
05.09.1950
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Мумішкі
Дата смерці
13.06.2018
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
медыцына
Навуковае званне
Доктар медыцынскіх навук (1994)
Узнагароды і прэміі
знак «Выдатнік аховы здароўя»

Залуцкі Іосіф Віктаравіч нарадзіўся 5 верасня 1950 года ў в. Мумішкі Пастаўскага раёна, анколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

У 1969 годзе скончыў Маладзечанскае медыцынскае вучылішча, а пасля яго заканчэння служыў у радах Савецкай Арміі (1969–1971). У 1978 годзе скончыў з адзнакай лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1978–1982 гг. працаваў клінічным ардынатарам, урачом-радыёлагам радыялагічнага аддзялення Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1982-1985 гг. І. В. Залуцкі вучыўся ў аспірантуры па клінічнай анкалогіі, пасля чаго працаваў малодшым, а пасля старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гіпертэрміі і клінічнай тэрапіі Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1985–1990), старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення рэабілітацыі, кіраўніком, затым вядучым навуковым супрацоўнікам аддзялення рэабілітацыі і брахітэрапіі (1990–1994), загадчыкам аддзялення агульнай анкалогіі і пластычнай хірургіі (з 1994).

У 1986 годе І. В. Залуцкі абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1994 г. – доктарскую. У 2000 годзе яму прысвоена навуковае званне прафесара. З гэтага ж года ён прызначаны дырэктарам ДУ «Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава». З 1999 года – загадчык кафедры анкалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У 2004 годзе І. В. Залуцкі абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі. Асноўны напрамак навуковай дзейнасці – распрацоўка і ўкараненне ў клінічную практыку новых метадаў лячэння і рэабілітацыі анкалагічных хворых. У апошнія гады І. В. Залуцкі быў каардынатарам працы анкалагічнай службы рэспублікі, актыўна займаўся даследаваннямі ў галіне эпідэміялогіі, прафілактыкі і ранняга выяўлення пухлін.

І. В. Залуцкі – аўтар 213 навуковых і навукова-метадычных работ, 4 манаграфій. Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, памятным медалём за самаадданую дзейнасць, якая забяспечыла выжыванне і развіццё анкалагічнай школы (Расія).

Памёр Іосіф Віктаравіч 13 чэрвеня 2018 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Горошко, Т. Известный онколог ушёл в вечность / Т. Горошко // Пастаўскі край. – 2018. – 20 чэрв. – С. 6.

2. Залуцкі Іосіф Віктаравіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 509.

3. Залуцкий Иосиф Викторович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 441.

4. Залуцкий Иосиф Викторович // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси : [справочное издание] / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 55–56.