Засценскі Леанід Сямёнавіч
Засценскі Леанід Сямёнавіч нарадзіўся 1 верасня 1937 года ў в. Крапіўна Аршанскага раёна, беларускі вучоны ў галіне лясной гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
У 1962 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт. З 1965 па 1968 гг. працаваў асістэнтам, з 1969 па 1985 гг. - дацэнтам кафедры лясных культур. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1968 годзе, а ў 1984 - доктарскую на тэму «Аблясенне рэкультывіруемых аб'ектаў». У 1971 году яму было прысвоена вучонае званне дацэнта, а ў 1985 годзе яго абралі на пасаду прафесара. У 1988 г. – на чале аб'яднанай кафедры лясных культур і глебазнаўства.
Пад яго кіраўніцтвам распрацоўваецца і ўкараняецца ў практыку лясной гаспадаркі комплекс пытанняў па рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і парушаных зямель здабычай нярудных будаўнічых матэрыялаў, а таксама агратэхніка і тэхналогія стварэння полеахоўных лясных палос на меліяраваных землях. Засценскім Л.С. апублікаваны манаграфіі «Лесавырошчванне на выпрацаваных тарфяніках» і «Аблясення кар'ераў нярудных выкапняў і торфу», падручнік «Механізацыя лесагаспадарчых работ», «Даведнік механізатара лясной гаспадаркі».
ЛІТАРАТУРА
1. Засценскі Леанід Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / редкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 6.
2. Засценскі Леанід Сямёнавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 423.