Здановіч Аляксандр Аляксандравіч
Здановіч Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 17 ліпеня 1927 года ў Оршы, дзяржаўны дзеяч Беларусі.
У 1952 г. скончыў Мінскі юрыдычны інстытут. 3 1951 г. народны суддзя Лёзненскага раёна, з 1959 г. на партыйнай і адміністрацыйнай рабоце.
З 1970 г. міністр юстыцыі БССР. У 1984–1988 гг. старшыня Вярхоўнага суда БССР. Член рэвізійнай камісіі ў 1986–1990 гг, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971–1990 гадах.
Працаваў міністрам юстыцыі БССР. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
ЛІТАРАТУРА
1. Здановіч Аляксандр Аляксандравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 423.
2. Фалей, Е. С. Зданович Александр Александрович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 453.