Жабіцкі Генадзь Мікалаевіч
Жабіцкі Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 22 мая 1933 года ў в. Барок Сенненскага раёна ў сялянскай сям'і. Дзяржаўны дзеяч Беларусі.
У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Леніна. У 1955–1959 гг. – на камсамольскай рабоце ў Магілёўскай вобласці. У 1957–1958 гг. – сакратар Быхаўскага райкама ЛКСМБ. З 12 красавіка 1958 года – сакратар і загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага абкама ЛКСМБ.
У 1959–1964 гг. – сакратар, другі сакратар, першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1970–1976 гг. – загадчык аддзела адміністрацыйных органаў у апараце ЦК КПБ. У 1966–1984 гг. – член ЦК КПБ.
У 1976–1978 гг. – першы намеснік міністра, у 1978–1984 гг. – міністр унутраных спраў БССР. Прысвоена званне – генерал-лейтэнант.
У 1966–1970 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР сёмага склікання, Вярхоўнага Савета БССР некалькіх скліканняў.
Аўтар кніг «Камсамол і моладзь Беларусі ў барацьбе за датэрміновае выкананне семігодкі: матэрыял у дапамогу лектару» (1960), «Юнацтва крочыць у камунізм» (1970).
Узнагароджаны нагрудным знакам «Заслужаны работнік МУС», ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Памёр 21 красавіка 2001 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Жабіцкі Генадзь Мікалаевіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 52–53.
2. Жабіцкі Генадзь Мікалаевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 543.