Жабянцяеў Аляксандр Ільіч
Жабянцяеў Аляксандр Ільіч нарадзіўся 6 жніўня 1944 года ў в. Мядзвёдка Віцебскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне аналітычнай і таксікалагічнай хіміі. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1991).
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1966). З 1978 г. працуе ў ім. Навуковыя працы па распрацоўцы новых спосабаў кантролю за якасцю лекавых сродкаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Жабянцяёў Аляксандр Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 411.