Жарнасек Ілья Максімавіч
Жарнасек Ілья Максімавіч нарадзіўся 2 жніўня 1918 года ў вёсцы Падымхі Лепельскага раёна.
У Чырвонай арміі з 1938 года.
Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Закончыў з залатым медалём і занясеннем на мармуровую дошку Ваеннай акадэміі тылу і забеспячэння.
З 1950 года на навуковай рабоце.
З 1953 года – навуковы супрацоўнік.
Працаваў у адным з даследчых інстытутаў Міністэрства абароны былога СССР.
З 1965 года – начальнік кафедры Ваеннай акадэміі тылу і транспарту.
З 1966 года – генерал-маёр.
З 1967 года – доктар ваенных навук, з 1968 – прафесар.
Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.
Памёр у 1993 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Жарнасек Ілья Максімавіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Лакініна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 571.