Жукава Алена Ціханаўна
Жукава Алена Ціханаўна нарадзілася 22 снежня 1935 года ў Віцебску. Беларускі вучоны-педагог у галіне тэхнічнай графікі. Кандыдат педагагічных навук, прафесар.
У 1954 годзе скончыла Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча, у 1963 годзе – Віцебскі педагагічны інстытут, дзе працуе з 1965 года. З 1991 года – прафесар кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Распрацавала тэарэтычныя і метадычныя пытанні ўдасканалення графічнай падрыхтоўкі школьнікаў і студэнтаў ВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для школ, тэхнікумаў, ВНУ.
Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. «Выдатнік народнай адукацыі Беларусі».
ЛІТАРАТУРА
1. Жукава Алена Ціханаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 444.
2. Жукава Алена Ціханаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 529.