Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жукава Марыя Навумаўна

Дата нараджэння
3 сакавіка 1909
Месца нараджэння
Віцебская вобл., в. Качана, Бешанковіцкі р-н
Дата смерці
1974
Род дзейнасці
медыцына
Спецыялізацыя
уралогія
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
прафесар
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «Знак Пашаны»

Жукава Марыя Навумаўна нарадзілася 3 сакавіка 1909 г. у в. Качана Бешанковіцкага раёна, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Скончыла Магілёўскі медыцынскі тэхнікум, працавала акушэркай. У 1939 г. скончыла 2-гі Ленінградскі медыцынскі інстытут. Яе спецыялізацыя – дыягностыка і лячэнне захворванняў мачаточнікаў, нырак і звязаных з імі жыццёва важных органаў чалавека. У Вялікую Айчынную вайну працавала хірургам-уролагам у медыцынска-санітарных падраздзяленнях Волхаўскага фронту. Пасля вайны ў Ленінградзе, асістэнт кафедры ўралогіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава. У 1952 годзе абараніла доктарскую дысертацыю, загадвала кафедрай уралогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1958 г. зноў у Ленінградзе, загадчык кафедры ўралогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Унесла вялікі ўклад у развіццё медыцынскай навукі. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана 12 кандыдатаў медыцынскіх навук, 3 яе вучні сталі дактарамі медыцынскіх навук. Узнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі.

Памерла ў 1974 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Брэжскі, В. Прафесар медыцыны / В. Брэжскі // Зара (Бешанковічы). – 1981. – 15 верас. – С. 2.

2. Жукава Марыя Навумаўна // Імёны, асобы, лесы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 117–118.

3. Жукава Марыя Навумаўна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Витебская областная типография, 2007. – С. 70.

4. Марыя Навумаўна Жукава // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 411.

 

СПАСЫЛКІ:

ГУО «Белорусская медицинская академия последипломного образования».