Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч
Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч – беларускі мовазнаўца.
Нарадзіўся 5 жніўня 1924 года ў в. Янава Талачынскага раёна. У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Доктар філалагічных навук (1968). Прафесар філалагічных навук (1970).
У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларусі».
Член-карэспандэнт НАН Беларусі з 1980 года.
Працаваў у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі (у 1983–1989 гг. – дырэктар).
У 1994 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за цыкл прац «Ф. Скарына і беларуская культура».
Даследаваў праблемы ў галіне гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, сацыялінгвістыкі, гісторыі беларускага мовазнаўства. Адным з першых у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянта царкоўна-славянскай мовы ў старабеларускі перыяд, прааналізаваў мову дзеячаў беларускай культуры Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.
Аўтар манаграфій: «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (т. 1, 1967), «Мова нашых продкаў» (1983).
Адзін са стваральнікаў «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (1970).
Сааўтар даследаванняў: «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979), «Мова беларускай пісьменнасці XIV–XVIII стст.» (1988), «Мова выданняў Францыска Скарыны» (1990), дапаможнікаў для ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (1957), «Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1–2, 1961–1962).
Распрацаваў навуковыя асновы, кіраваў падрыхтоўкай і пачаткам выдання «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (вып. 1–14, 1982–1996).
Памёр 9 студзеня 2009 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Булыка, А. М. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі / А. М. Булыка, Н. В. Паляшчук // Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. – 2009. – № 3. – С. 118–120.
2. Германовіч, І. К. Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч / І. К. Германовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 451–452.
3. Журавский Аркадий Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 432.
4. Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 655.
5. Жураўскі, А. І. Выбраныя працы / А. І. Жураўскі ; уклад.: Н. В. Паляшчук, А. Ф. Мяснікоў. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 490 с.
6. Михайлов, П. А. Журавский Аркадий Иосифович / П. А. Михайлов // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 573.
7. Мяснікоў, А. Жыццё ў слове / А. Мяснікоў // Наша Талачыншчына. – 2009. – 24 студз. – С. 12.
8. Мяснікоў, А. Ф. Патрыярх беларускага мовазнаўства / А. Ф. Мяснікоў // Наша Талачыншчына. – 2004. – 7 жн. – С. 1.
9. Навуковец, улюбёны ў матчыну мову // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 130–132.
10. Паляшчук, Н. Гісторык мовы Аркадзь Жураўскі / Н. Паляшчук // Роднае слова. – 2014. – № 8. – С. 27–28.
СПАСЫЛКІ
База данных «История науки в лицах» (ЦНБ НАН Беларуси). Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч