Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зубко Антоній (Антоній)

Дата нараджэння
02.07.1797
Месца нараджэння
Віцебская губерня, Полацкі павет, в. Белае
Дата смерці
15.02.1884
Род дзейнасці
рэлігійны дзеяч

Зубко Антоній (Антоній Рыгоравіч) нарадзіўся 2 ліпеня 1797 года ў в. Белае Полацкага павета Віцебскай губерні ў сям'і ўніяцкага святара, рэлігійны дзеяч, магістр багаслоўя (1822).

Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію са ступенню кандыдата філасофіі. У 1822 годзе – семінарыю пры Віленскім універсітэце. Выкладаў у Полацкай семінарыі логіку, рыторыку, царкоўную і ўсеагульную гісторыю, маральнае багаслоўе. У 1824 годзе – святар Полацкага ўніяцкага кафедральнага сабора. У 1828 годзе – першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай семінарыі. У 1833 годзе – епіскап брэсцкі, вікарый Літоўскай уніяцкай епархіі.

Блізка пазнаёміўшыся з І. Сямашкам, стаў яго прыхільнікам і дзейсным памочнікам па далучэнні ўніятаў да праваслаўя. На Полацкім царкоўным саборы ў 1839 годзе падпісаў акт аб аб'яднанні ўніяцкай царквы з праваслаўнай. У 1840 годзе – архіепіскап.

У канцы жыцця пасяліўся ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры, дзе і памёр 12 лютага 1884 года.

Аўтар гістарычнай працы «Аб грэка-ўніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зубко Антоній // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 641.

2. Зубко Антоній // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Гімназіі–Кадэнцыя. – С. 454.

3. Шушкевіч, А. Архіепіскап Антоній / А. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2004. – 10 жн. – С. 2.