Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей мастацкі сярэдняй школы № 1 імя З. І. Азгура». Сенненскі раён, г. Сянно

 

Сучасная назва Мастацкі музей ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З. І. Азгура»
Дата заснавання 1998
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно


Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе школе было прысвоена званне імя народнага мастака СССР, Героя Сацыялістычнай Працы, скульптара З. І. Азгура.

У 1998 годзе на базе класаў з мастацкім ухілам і школьных майстэрняў створаны музей. Уся праца па арганізацыі экспазіцыі, зборы і абагульненні матэрыялаў вялася пад кіраўніцтвам дырэктара школы А. Я. Шайко, намесніка дырэктара М. С. Паўлоўскай, настаўнікаў І. М. Кучко, Ю. М. Кучко, А. М. Польскай, І. Л. Сапроненка.

Сучасныя класы і музей З. І. Азгура – гэта былыя спіртаачышчальныя склады Сенненскага павета (1912), потым памяшканне для курсаў настаўнікаў, у 1941–1944 гг. – школа СС і турма, потым СШ № 1 г. Сянно, вучэбна-вытворчы камбінат раёна. З 1991 года – вучацца і ствараюць мастацкія творы навучэнцы СШ № 1 імя З. І. Азгура.

Экспазіцыя музея складаецца з трох залаў.

У першай прадстаўлены скульптурныя работы, выкананыя славутым земляком З. І. Азгурам, фотаздымкі шматлікіх яго скульптур, матэрыялы аб жыцці і творчасці мастака. Распрацавана серыя ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.

Другая зала выкарыстоўваецца для жывапісных работ мастака-земляка У. К. Гоманава, якія часова былі перададзены на захоўванне Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеем горада. Работы былі выкананы алейнымі фарбамі і маюць эскізны характар.

У трэцяй зале сабраны лепшыя работы навучэнцаў класаў па жывапісе, графіцы. Таксама вырабы з гліны, лазы, саломы. Работы экспануюцца ў адмысловым парадку па тэхніках выканання. Вялікую частку экспазіцыі займаюць работы ў тэхніцы аб'ёмнага саломапляцення, аплікацыі з саломкі. Работы ўдзельнічаюць у розных раённых і абласных выставах.

У музеі праводзяцца экскурсіі для навучэнцаў і настаўнікаў Сенненскага раёна, шматлікіх дэлегацый.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Кастрычніцкая, д. 82а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, Н. Храм ее величества скульптуры / Н. Александрова // Директор. – 2000. – № 2. – С. 74–75.

2. Алексеев, К. Всё о знаменитом земляке / К. Алексеев // Віцебскі рабочы. – 1998. – 10 студз. – С. 1.

3. Буракова, Т. Адкрыўся музей / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 1997. – 6 снеж. – С. 2.

4. История школы: люди, события, факты / подгот. Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 31 студз. – С. 5.

5. Музей СШ № 1 г. Сянно імя З. І. Азгура // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 581.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Віртуальны музей  ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З. І. Азгура».