Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей баявой і працоўнай славы Машканскай дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сенненскі раён, аг. Машканы

 

Сучасная назва Музей баявой і працоўнай славы
Дата заснавання 1978
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Машканы
Сайт http://museum-moshkany.belhost.by


Уся праца па зборы i абагульненні матэрыялаў музея вялася пад кіраўніцтвам былых дырэктараў школы Ф. А. Маскалёва, М. Т. Лукашэвіча, настаўнікаў Л. А. Лятас, В. Я. Русанава, В. Л. Шарэнды, Л. I. Шубкі.

Музей распачаў сваю дзейнасць 23 лютага 1978 года. Экспазіцыі музея:

– «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны»;

– «Нашы землякі ў баях за радзіму»;

– «Акупацыйны рэжым»;

– «Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі і раёна»;

– «Карэнны пералом»;

– «Беларуская аперацыя»;

– «Берлінская аперацыя»;

– «Пётр Міронавіч Машэраў»;

– «Аляксандр Канстанцінавіч Гаравец»;

– «Іван Іларыёнавіч Камінскі»;

– «Традыцыям верныя».

Большасць экспазіцый прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Экспануюцца фотакопіі дакументаў аб пачатку вайны, пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, бітвы пад Масквой, Сталінградам, Курскам, аб партызанскім руху, вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Найбольш каштоўнымі экспанатамі музея з'яўляюцца асабістыя рэчы Герояў Савецкага Саюза, удзельнікаў вайны: салдацкія паштоўкі, фотакарткі i ўспаміны землякоў пра падзеі 1941–1945 гг.

На відным месцы стаіць бронзавы бюст П. М. Машэрава (праца 3. І. Азгура), партрэты, фотаздымкі герояў, копіі дакументаў аб прысваенні iм высокіх званняў. У фондах музея захоўваецца 32 аўдыёзапісы ўспамінаў паплечнікаў П. М. Машэрава па партызанскай барацьбе.

У 1984 годзе за дасягненні ў патрыятычным выхаванні моладзі рашэннем калегіі Міністэрства культуры БССР музею было прысвоена званне «Народны музей баявой i працоўнай славы».

Музей займаецца даследчай дзейнасцю. У 2012–2015 гг. былі зроблены даследчыя работы пра землякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: П. М. Машэрава, педагогаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пра партызанскую брыгаду Аляксея Нахаева, якая дзейнічала на тэрыторыі Сенненскага раёна, лётчыкаў авіяцыйнага палка «Нармандыя-Нёман», дзе служыў І. І. Камінскі. Па гэтых матэрыялах былі выдадзены зборнікі: «Старонкі ваеннай гісторыі», «153 дывізія ў баях пад Віцебскам», «Ён заўсёды радам», «Педагогі-ўраджэнцы Сенненшчыны – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны», «Справядлівае пакаранне», «Справядлівае пакаранне «аляксеяўцаў», «Супраць агульнага ворага».

У 2015 годзе вучаніца 6 класа Даша Войлакава прысвяціла сваю даследчую работу «Матывы роднай зямлі» М. Маркевіч – ураджэнцы Сенненшчыны, аўтару арнаментальнага ўзору «Узыходнае сонца», які размешчаны на дзяржаўным сцягу РБ.

У музеі пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Т. П. Каранеўскай функцыянуюць аб'яднанні па інтарэсах «Памяць» і «Голас юнага краязнаўцы». Навучэнцы вядуць сістэматычную і мэтанакіраваную работу па вывучэнні і захаванні спадчыны роднага краю:

– распрацоўваюць маршруты па месцах, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, памятных мясцінах роднага краю;

– папаўняюць экспазіцыі музея новымі экспанатамі;

– праводзяць экскурсіі для наведвальнікаў музея;

– выступаюць на раённых і абласных семінарах;

– займаюцца даследчай дзейнасцю;

– сустракаюцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, роднымі герояў-землякоў, студэнтамі ВДУ імя П. М. Машэрава;

– удзельнічаюць у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, акцыях і мерапрыемствах («Вахта памяці», месячнік патрыятычнай работы, «Люблю свой край я сінявокі, дзе шчасце меў на свет з'явіцца», «Каля вечнага агню», «Вянок славы» і іншыя);

– займаюцца асвятленнем сваёй дзейнасці на старонках СМІ і сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама;

– выпускаюць зборнікі па матэрыялах даследчай дзейнасці.

Культурна-асветніцкая дзейнасць музея накіравана на ўвекавечанне памяці герояў-землякоў, гераічнага мінулага сваёй малой радзімы. Навучэнцы і Т. П. Каранеўская адпраўляюць свае артыкулы ў розныя газеты і часопісы: «Голас Сенненшчыны», «Настаўніцкая газета», «Зорька», «Качели», «Переходный возраст». Краязнаўцы ў публікацыях расказваюць не толькі пра подзвігі герояў-землякоў, але і пра падзеі, што адбываюцца ў аграгарадку, пра перадавікоў, акцыі, мерапрыемствы, якія праходзяць ва ўстанове адукацыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Машканы, вуліца Н. Л. Цурана, д. 13.

 

Фрагмент экспазіцыі музея баявой і працоўнай славы Машканскай ДССШ. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта https://mocshkan.schools.byФрагмент экспазіцыі музея баявой і працоўнай славы Машканскай ДССШ. Сенненскі раён. Фотаздымак з сайта https://mocshkan.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Каранеўская, Т. Гісторыю роднага краю вывучаем у музеі / Т. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 20 лют. – С. 6.

2. Каранеўская, С. Каб ведаць гісторыю свайго краю / С. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 17 мая. – С. 4.

3. Каранеўская, Т. Музею Машканскай школы – 35! / Т. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 26 лют. – С. 4.

4. Каранеўская, Т. Пабывалі ў кватэры Машэрава / Т. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 27 кастр. – С. 4.

5. Каранеўская, Т. Пятнаццаць крокаў вялікага чалавека / Т. Каранеўская // Настаўніцкая газета. – 2018. – 13 лют. – С. 3.

6. Каранеўская, Т. «Я іду ў музей, каб ведаць гісторыю свайго роднага краю» / Т. Каранеўская // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 9 сак. – С. 2.

7. Конохов, Д. Остается в сердцах земляков / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 25 янв. – С. 3.

8. Народны музей баявой і працоўнай славы Машканскай сярэдняй школы // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 580–581.

9. Сеньков, В. Мгновения вечности / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. –2008. – 5 февр. – С. 3.