Пераброддзе, в., Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 06.04.2021 11:23
Назва |
Пераброддзе |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | вёска |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Мёрскі |
Сельскі Савет | Перабродскі |
Першае ўзгадванне | 1571 |
Тапанімічнае паходжанне назвы | назва ад тэрміна "пераброддзе" - месца броду праз раку ці балота |
Вёска Пераброддзе знаходзіцца паміж азёрамі Набіста і Абстэрна. Размешчана ў 18 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Мёры на лініі Варапаева – Друя, 198 км ад Віцебска. Цэнтр Перабродскага сельсавета.
Вядома з XVI ст. у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. Па загаду вялікага князя ВКЛ Сігізмунда II Аўгуста ад 25 лютага 1571 г. вёска атрымала самакіраванне. У 1987 г. – цэнтр воласці, уладанне Ю. Касакоўскага. Пабудаваны драўляная ўніяцкая Юр’еўская царква, школа. У 1790 г. – 23 гаспадаркі, 200 жыхароў, карчма. Прывілей 1792 г. вялікага князя ВКЛ і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага дазваляў жыхарам вёскі выбіраць бургамістра, войтаў, будаваць магазіны і карчмы, займацца рознымі рамёствамі. Пераброддзе атрымала герб: у блакітіным полі гарчычная харугва з сярэбранымі галунамі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў Расійскай імперыі. Права на самакіраванне пацверджана Сенатам у 1820 і 1823 гг. У сярэдзіне 1860-х гг. Пераброддзе – мястэчка, 37 двароў, 294 жыхары. У канцы XIXст. цэнтр воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. – 675 жыхароў, праваслаўная царква. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета ў Міёрскім раёне Вілейскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія часткова спалілі вёску, загубілі 16 жыхароў. З 20 верасня 1944 г. – у Полацкай, з 8 студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. – у Віцебскай абласцях. У 1992 г. – 123 гаспадаркі, 374 жыхара. У 2010 г. – 110 гаспадарак, 244 жыхары, комплекс сярэдняя школа–дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Помнікі архітэктуры: Георгіеўская царква (1911), Касцёл Сэрца Ісуса (1920-я гг.).
Помнік 53 землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
ЛІТАРАТУРА
1. Дерябин, Н. 1812 год. Император Александр I в Перебродье / Н. Дерябин // Міёрскія навіны. – 2012. – 22 снеж. – С. 3.
2. Дерябин, Н. Богатая история маленького посёлка [Перебродье Миорского района] / Н. Дерябин // Міёрскія навіны. – 2013. – 11 чэрв. – С. 3.
3. Пашкевіч, Т. Звінела звонка «Перабродская зорка» / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 30 июля. – С. 13.
4. Пераброддзе // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 602–603.
5. Перебродский сельский Совет // Миорский край: родина моего счастья : фотоальбом / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2014. – С. 50–51.
6. Перебродье // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П.Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 291–292.
7. Перебродье // Туристический путеводитель по Миорщине : справочное издание / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2014. – С. 18.
8. Деревня Перебродье // Очарование Миорского края= СharmofMyoryregion/ подбор материала:В. А. Ермалёнок,П. И. Боголей, Миорский районный исполнительный комитет ; лит. обраб. О. В. Молодечкин ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 12–13. – (Краеведы Витебщины о любимом крае. Вып. 2).