Клуб народны «Ветэран». Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 25.04.2019 12:23
- Адноўлена 25.04.2019 10:34
Бешанковіцкі народны клуб «Ветэран» створаны ў 1985 годзе ў г. п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры. У 1995 годзе калектыву было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе клуба 19 чалавек.
Асноўныя мэты дзейнасці клуба – ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя ваенных і народных песень, арганізацыя адпачынку пажылых людзей. У рэпертуары – песні беларускіх і рускіх кампазітараў («Аркестр іграе марш» М. Галаўнёва, «Гэта свята жыцця на зямлі» Я. Чацверыкова, «Мой кут» А. Яцкевіча, «Заздароўная», «Блакітнавокая наша краіна» Г. Сёмінай, «Плыве туман» Г. Майбарды).
Калектыў – удзельнік фестываляў усебеларускага народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (Віцебск, 2004), абласнога фестывалю народнай творчасці «Не старэюць душой ветэраны».
Кіраўнік – Панкевіч Соф'я Іванаўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Бешанковіцкі народны клуб «Ветэран» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 673–674.
2. Людына, А. Віншуем з абаронай звання «народны»! / А. Людына // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 15 сак. – С. 2.