Хор народны. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 25.04.2019 12:23
- Адноўлена 25.04.2019 10:44
Бешанковіцкі народны хор створаны ў 1968 годзе ў г. п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры. У 1987 годзе калектыву было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе хору 40 чалавек.
Асноўныя мэты дзейнасці калектыву – павышэнне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў хору, прапаганда беларускай народнай песні і твораў беларускіх кампазітараў. У рэпертуары – песні беларускіх і расійскіх кампазітараў («Беларускі дом» В. Войціка, «Гордасць і слава твая, Беларусь!» Э. Ханка, «За весніцамі» Л. Захлеўнага, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю. Семянякі, «Ой, туманы мае» У. Захарава, «Хлеб – усяму галава» М. Кудрына, «Невядомы салдат» В. Сігалава, «А ў гародзе ярыца», «Мяцеліца», «Дзеўка ў сенях стаяла» і інш.).
Хор – лаўрэат усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (2004).
Кіраўніком ансамбля з'яўляецца Сташэвіч Святлана Аляксандраўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Крачкоўскі, А. Народнаму хору інтэлігенцыі – 40 гадоў / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2008. – 5 снеж. – С. 6.
2. Петухова, М. Калі любоў да сваёй справы шчырая / М. Петухова // Зара (Бешанковічы). – 2016. – 17 чэрв. – С. 4.
3. Санько, М. Паўстагоддзя энергіі і пазітыву / М. Санько // Зара (Бешанковічы). – 2018. – 27 лістап. – С. 1.