Калектыў народны фальклорны «Крыніца». Бешанковіцкі раён, аг. Бачэйкава
- Подробности
- Створана 25.04.2019 12:23
- Адноўлена 25.04.2019 11:02
Народны фальклорны калектыў «Крыніца» заснаваны ў 1985 годзе на базе Чурылаўскага сельскага Дома культуры Бешанковіцкага раёна. У 2003 годзе калектыву было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік – Т. Дзятлава. У складзе калектыву 19 чалавек.
Інструментарый складаюць баян, гармонік, цымбалы, домра, ударныя інструменты. У рэпертуары мясцовыя каляндарна-абрадавыя народныя песні (калядныя, масленічныя, валачобныя і інш.).
Фальклорным калектывам адноўлены многія абрады і святы: Заручаны, Каляды, Купалле, Масленіца, Саракі, Спас, Пакроў, Хрэсьбіны і інш.
Калектыў – удзельнік рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня (1997–1998), свята «Дажынкі» (2002).
ЛІТАРАТУРА
1. Чурылаўскі народны фальклорны калектыў «Крыніца» // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : Л–я. – С. 751.