Тэатр народны мініяцюр «Балаган». Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 14.05.2019 12:23
- Адноўлена 14.05.2019 09:25
У 1989 годзе ў Лепельскім раённым Доме культуры пачаў дзейнічаць драматычна-гумарыстычны гурток «Балаган».
Асноўная мэта дзейнасці – папулярызацыя тэатральнага мастацтва.
Першая эстрадная праграма прагучала на першакрасавіцкім свяце смеху і жартаў пад назвай «Банна-рэстаранная быль». Спачатку мініяцюры для выступленняў удзельнікі прыдумвалі самі («У рэстаране», «У лазню», «Акрабатычны эцюд»). Потым калектыў звярнуўся да літаратурных твораў вядомых аўтараў. У рэпертуары з'явіліся мініяцюры М. Жванецкага, С. Альтава і інш.
Штогод па традыцыі 1 красавіка ўдзельнікі «Балагана» выступаюць перад гледачамі горада і раёна і з'яўляюцца там самым жаданымі гасцямі.
На абласным аглядзе-конкурсе культарганізатараў калектыў быў узнагароджаны прызам за лепшае ўтрыманне публікі.
Састаў калектыву неаднаразова змяняўся, але ў 1991 годзе творчую групу саставілі аднадумцы-культработнікі.
1993 год быў асабліва плённым для яго ўдзельнікаў. Калектыў стаў лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю гумару і сатыры «Канвеер смеху-93», які праходзіў у Оршы, пераможцам сярод дэбютантаў на рэспубліканскім фестывалі «Кірмаш гумару» ў Мінску.
У 1993 годзе прысвоена званне – «народны аматарскі калектыў».
Мастацкія кіраўнікі: Сяргей Кухто, Яўгеній Ясюкевіч, Таццяна Невядомская.
У рэпертуары мініяцюры «Салодкая парачка», «Экзамен па рускай літаратуры», «Малады спецыяліст», «Экскурсія», «Свісток», «Рэпетыцыя», «Гума», «Мухі», «Касцюм», «Лёша», «Дзеці», «Дзяцінства», «Мужчынская размова», «Ля-ля-фа», гумарыстычныя праграмы «Вялікае мыццё», «На чатыры кулакі...» і іншыя.
Калектыў удзельнічае ў абласным свяце народнага гумару «Смяяцца не грэх», які праходзіць у Шуміліна.
ЛІТАРАТУРА
1. Барадзейка, Л. Бальзамiнаў хутка жэнiцца ў пятнаццаты раз / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2000. – 24 сак. – С. 2.
2. Драматычна-гумарыстычны гурток «Балаган» // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 592.
3. Лепельскі народны тэатр мініяцюр «Балаган» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 60–61.
4. Мартинович, Е. Юмор всегда нужен людям / Е. Мартинович // Лепельскі край. – 2018. – 28 жн. – С. 5.