Школа мастацтваў, ДУА. Сенненскі раён, г. Сянно
- Подробности
- Створана 10.09.2019 08:40
- Адноўлена 30.03.2020 10:09
Сучасная назва | Сенненская дзіцячая школа мастацтваў |
Былая назва | Сенненская дзіцячая музычная школа |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1965 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно |
Сенненская дзіцячая музычная школа заснавана ў 1965 годзе. У 1993 годзе ў сувязі з адкрыццём класа харэаграфіі школа была перайменавана ў дзіцячую школу мастацтваў.
У 2013 годзе ўстанова адукацыі атрымала статус юрыдычнай асобы.
Дырэктар – Смірноў Іван Карпавіч.
Педагагічны склад: 19 настаўнікаў па 8 музычных прадметах (фартэпіяна, скрыпка, баян, акардэон, цымбалы, гітара, домра, балалайка) у 2-х аддзяленнях: харэаграфія і харавое.
Шэсць педагогаў маюць вышэйшую адукацыю.
Педагагічныя калектывы:
– народны аркестр народных інструментаў (кіраўнік Зенькіна Н. А.);
– народны хор работнікаў культуры (11 настаўнікаў школы, кіраўнік Карніцкі А.);
– дуэт цымбалістаў;
– дуэт гітарыстаў.
У школе мастацтваў пастаянна дзейнічаюць дзіцячыя калектывы:
– дзіцячы хор;
– Узорны аркестр народных інструментаў;
– ансамбль скрыпачоў;
– харэаграфічныя ансамблі;
– група ранняга эстэтычнага развіцця (дзеці 5-6 гадоў);
– гурткі навучання ігры на музычных інструментах.
Навучэнцы школы – пастаянныя лаўрэаты і дыпламанты многіх конкурсаў і фестываляў.
Канцэртна-асветніцкая дзейнасць Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў ажыццяўляецца ў мэтах рэалізацыі творчых здольнасцей навучэнцаў і настаўнікаў, далучэння дзяцей і дарослых да свету мастацтва, выхавання іх музычнага і мастацкага густу, абмену творчым вопытам, устанаўлення прафесійных кантактаў.
У школе актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі (відэа-аўдыя запісы, ноўтбук, электроннае суправаджэнне, электронныя музычныя інструменты).
Амаль кожны год у школу вяртаюцца маладыя спецыялісты – выпускнікі Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў. Па стане на 2019 год 11 настаўнікаў школы – выпускнікі розных гадоў. Педагогі школы навучаюць дзяцей і самі займаюцца актыўнай творчасцю.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Карла Маркса, д. 6 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэвіч, В. Закаханая ў музыку / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 10 снежн. – С. 1, 4.
2. Бандарэвіч, В. Паўстагоддзя з музыкай / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 12 снеж. – С. 5.
3. Бандарэвіч, В. З песняй па жыцці / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 3 кастр. – С. 7.
4. Бандарэвіч, В. Жанчына і музыка / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2007. – 9 лют. – С. 7.
5. Бандарэнка, В. Гран–пры ў юнага піяніста з Сянна / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 4 крас. – С. 1, 4.
6. Буракова, Т. Купала і Колас жывуць у сэрцах сенненцаў / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2012. – 17 лістап. – С. 3.
7. Буракова, Т. Музыка яе душы / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 30 лістап. – С. 1, 4.
8. Буракова, Т. Вучыцца ў «музыкалцы» хацелі б многія / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 16 верас. – С. 3.
9. Бынькоў, А. Сонечны хлопчык / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2015. – 8 окт. – С. 12.
10. Корсакава, Г. Юны дыпламант / Г. Корсакава // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 6 чэрв. – С. 4.
11. Людыно, А. Волшебной музыки напев / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2004 . – 9 крас. – С. 2.
12. Ляшук, С. На высокой ноте / С. Ляшук // Витебские вести. – 2018. – 11 мая. – С. 20.
13. Мыслицкая, О. Полвека в музыкальном ритме / О. Мыслицкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 24 дек. – С. II.
14. Смірноў, І. Да музыкі любоў святая / І. Смірноў ; гутарыла Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 29 крас. – С. 3.