Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр сацыяльна-педагагічны Віцебскі раённы, ДУА. Віцебскі раён, г. Віцебск

 

Сучасная назва Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2011
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. Віцебск
Афіцыйны сайт

https://spcvitebskroo.jimdo.com/

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна» арганізавана 1 верасня 2011 года Рашэннем Віцебскага раённага выканаўчага камітэта № 1295. Установа забяспечвае сацыяльную адаптацыю і рэабілітацыю непаўналетніх, аказвае сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную і іншую дапамогу дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дзецям, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям, маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, iх бацькам, усынавiцелям, прыёмным бацькам, апекунам у лiквiдацыi цяжкай жыццёвай сітуацыі, аднаўленнi сацыяльнага статусу непаўналетнiх у калектывах аднагодкаў па месцы вучобы (работы), жыхарства, садзейнічае вяртанню непаўналетніх у сем'і.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна» з'яўляюцца забеспячэнне правоў дзяцей на атрыманне своечасовай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, прававой і іншай дапамогі з боку дзяржавы; арганізацыя індывідуальна арыентаванай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і прававой дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў сацыяльнай рэабілітацыі; аказанне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і прававой дапамогі ахвярам гандлю людзьмі ва ўзросце ад трох да васямнаццацi гадоў, дзецям, якія пацярпелі ад гвалту; прафілактыка сацыяльнага сіроцтва, сямейнага недабрабыту, гандлю людзьмі, гвалту ў дачыненні да дзяцей, асацыяльных паводзін, безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх; ажыццяўленне псіхолага-педагагічнай карэкцыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін, фарміраванне бацькоўскай адказнасці.

ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна» мае ў сваім складзе структурныя падраздзяленні: аддзяленне дыягностыкі сацыяльнай дэзадаптацыі і рэалізацыі праграм сацыяльнай рэабілітацыі і інфармацыйна-прававое аддзяленне.

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. Віцебск, вул. Акцябрская, д. 14.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Фондаренко, Н. День рождения приюта / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2015. – 21 мая. – С. 22.