Палац культуры, ДУК. Аршанскі раён, г. Барань
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 12.11.2018 11:22
Сучасная назва | Палац культуры |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1964 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Барань |
7 лістапада 1964 года ў горадзе Барань адбылося ўрачыстае адкрыццё Палаца культуры. Тут прадстаўнікоў розных прафесій, людзей рознага ўзросту аб'яднала шчырая любоў да мастацтва.
У Палацы культуры працуюць 25 клубных фарміраванняў, у якіх займаюцца больш за 500 чалавек ва ўзросце ад 5 да 70 гадоў. Чатыры творчыя калектывы носяць званне «народны» і «ўзорны самадзейны калектыў»:
Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Крынічанька»;
Узорны фальклорны калектыў «Шчодрыкі»;
Узорны калектыў эстраднага танца «Адамант»;
Таксама пры Доме культуры працуюць: жаночая вакальная група «Беларусачка», тэатральны калектыў, студыі сольных спеваў, калектыў эстраднага танца «Крышталь», ВІА, харэаграфічныя калектывы «Талісман» і «Non Stop» и вакальна-эстрадная студыя «Гармонія», гурток здароўя «Талія», гурток здароўя «Спартыўныя танцы», клубы «Кузнечик», «Падлетак»,«Надзея», клуб гістарычнай рэканструкцыі «Монсольват».
За год у Палацы праводзіцца каля 40 канцэртных праграм і спектакляў. Праводзіцца тут і ўласны фестываль беларускага фальклору і мастацтва пад назвай «Баранскія музыкі».
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Барань, вуліца Аршанская, д. 8.
ЛІТАРАТУРА
1. Андрианова, Н. В мире творчества и фантазии / Н. Андрианова // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 5 нояб. – С. 2.
2. Гатоўская, Л. Вытокі культуры – у народзе / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2011. – 3 лістап. – С. 1, 4.
3. Готовская, Л. На златом крыльце творчества / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2004. – 1 крас. – С. 2.
4. З крыніц жыватворных // Аршанская газета. – 2004. – 28 снеж. – С. 1–2.
5. Латышева, Н. Э. Ступени творчества / Н. Э. Латышева // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 8 нояб. – С. 5.
6. Маркевіч, А. І талент яго жыве... / А. Маркевіч // Аршанская газета. – 2005. – 22 верас. – С. 3.
7. Разумкова, В. В творческом поиске / В. Разумкова // Аршанская газета. – 2009. – 26 лістап. – С. 4.
8. Сасніцкая, Л. Прыйшлі калядкі – бліны ды аладкі / Л. Сасніцкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 30 янв. – С. 31.
9. Сосницкая, Л. Музыка и поэзия для души / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 1 авг. – С. 5.
10. Сосницкая, Л. Песня жизни, сотканная из добра и света / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 24 фев. – С. 5.
11. Сосницкая, Л. Юные таланты земли Оршанской / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 4 фев. – С. 29.
12. Шурдукова, А. Путешествие в волшебную страну / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2016. – 27 фев. – С. 3.
13. Шутова, О. Есть артисты, есть поклонники / О. Шутова // Народнае слова (Віцебск). – 2005. – 1 студз. – С. 5.