Тэатр народны. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.11.2018 08:21
Творчая біяграфія народнага тэатра пачыналася з невялікага драматычнага гуртка, створанага ў 1902 годзе пры чыгуначнай станцыі «Орша». Арганізатарамі гуртка і першымі пастаноўшчыкамі спектакляў былі Сцяпанава, Грушніцкі і Лаўрыновіч.
Першы спектакль па п'есе С. Найдзёнава «Дзеці Ванюшына» быў паказаны на сцэне памяшкання «вакзальнай» школы, якая знаходзілася побач з царквой. Тады на прэм'еру прыйшло шмат гледачоў. А праз некалькі спектакляў школнае памяшканне ўжо не ўмяшчала ўсіх аматараў творчасці гурткаўцоў. Для пастановак пачалі выкарыстоўваць вазоўню мясцовай пажарнай каманды. Сталяры і мастакі абсталявалі сцэнічную пляцоўку і залу – і вазоўня стала падобнай да тэатральнага памяшкання.
Аднак акцёры выступалі не толькі перад аршанскімі гледачамі. У 20–30-я гады яны з поспехам ставілі спектаклі на сцэнах Мінска, Барысава, Смаленска, Віцебска і ў іншых гарадах Беларусі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны многія самадзейныя акцёры пайшлі на фронт і ў партызанскія атрады.
У пасляваенныя гады тэатр паступова пачаў адраджацца. Першы поспех прыйшоў на ўсесаюзным аглядзе самадзейных тэатральных калектываў у Маскве: аршанскія артысты занялі другое месца. Праз некаторы час спектакль па п'есе А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў» быў адзначаны дыпломам першай ступені на рэспубліканскім конкурсе.
У 1961 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне «Народны».
З 1985 па 2005 народным тэатрам кіруе Васіль Мігаль. Па ініцыятыве народнага тэатра ў Оршы кожную вясну праводзяцца фестывалі аматарскіх тэатраў, у якіх прымаюць удзел артысты з Беларусі і Расіі.
З 2005 года мастацкім кіраўніком тэатра з'яўляецца Дзмітрый Васільевіч Ляцюк.
У рэпертуары тэатра – п'есы самых розных жанраў.
ЛІТАРАТУРА
1. Аршыца, Ю. Стагоддзе з гледачом / Ю. Аршыца // Витебский курьер. – 2003. – 11 апр. – С. 4.
2. Афанасьева, Л. Зорны час тэатра / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2003. – 1 сак. – С. 1.
3. Иванова, Е. Добро пожаловать в мир ТЕАТРА! / Е. Иванова, Т. Баранок // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 29 нояб. – С. 3.
4. Мигаль, В. 100 лет на сцене / В. Мигаль // Віцебскі рабочы. – 2003. – 12 лют. – С. 4.
5. Народный театр Дома культуры железнодорожников // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 72.
6. Никитина, О. Столетие народного театра / О. Никитина // Народнае слова (Віцебск). – 2001. – 28 снеж. – С. 4.
7. Орлова, О. «Чужие близкие» / О. Орлова // Железнодорожник Белоруссии. – 2009. – 11 марта. – С. 4.
8. Палякова, І. У тэатра – юбілей / І. Палякова // Аршанская газета. – 2002. – 26 сак. – С. 2.
9. Семашко, М. «Забыть Герострата» / М. Семашко // Аршанская газета. – 2017. – 20 мая. – С. 6.
10. Семенько, Д. Жизнь, длиною в спектакль / Д. Семенько, Я. Богатырева // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 4 апр. – С. 3.
11. Шутава, В. Чарговы сезон аматарскага тэатра / В. Шутава // Народнае слова. – 2004. – 2 снеж. – С. 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.
2. Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.
3. Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.
4. Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.
5. Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.
6. Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.
7. Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.