Клуб ветэранаў «Яшчэ не вечар». Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.11.2018 09:18
Народны клуб ветэранаў «Яшчэ не вечар» быў створаны ў 1997 годзе па ініцыятыве ветэрана аховы здароўя Дзядзінец Аляксандры Іванаўны. Спачатку клуб размяшчаўся у бібліятэцы імя У. Корбана.
З 2008 года кіраўніком клуба з'яўлялась Петрачэнка Ніна Сяргееўна, выкладчык Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную працу па папулярызацыі народных традыцый у 2004 годзе клубу «Яшчэ не вечар» было прысвоена званне «Народны самадзейны калектыў».
Клуб «Яшчэ не вечар» аб'ядноўвае 76 удзельнікаў, якія адрозніваюцца дзіўнай працаздольнасцю, жыццялюбствам, напаўняючы чалавечыя сэрцы радасцю і жаданнем жыць, дапамагаючы таму, хто побач.
Дэвіз клуба «Нам гады не бяда, калі душа маладая» сведчыць пра асноўныя мэты і задачы яго дзейнасці. Гэта аматарскае аб'яднанне ветэранаў горада створанае на аснове агульных інтарэсаў. Адной з галоўных мэт якога з'яляецца патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладзе старэйшага пакалення, развіццё творчых здольнасцяў удзельнікаў клуба і г.д.
Акрамя таго пра дзейнасць клуба ярка сведчаць іх справы па асноўных кірунках: мастацка-эстэтычны, сямейна-побытавы, грамадска-палітычны і інш.
На вялікім эмацыйным уздыме праходзяць тэматычныя вечары, музычна-літаратурныя гасціныя; вечары, прысвечаныя юбілеям беларускіх і рускіх пісьменнікаў і паэтаў, прэзентацыі аршанскіх аўтараў, віншаванні імяніннікаў, вернісажы і г.д.
Па ініцыятыве кіраўніка клуба у 2012 годзе быў арганізаваны танцавальны калектыў «Маладзічк» і ансамбль фальклорнай песні «Сударушкі», які ў гэтым жа годзе стаў лаўрэатам I ступені на фэсце мастацкай творчасці пажылых людзей «Залатая восень», які штогод праходзіць у горадзе. Самадзейныя артысты клуба з'яўляюцца актыўнымі яго ўдзельнікамі, дзе дэманструюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Клуб ветэранаў «Яшчэ не вечар» актыўна удзельнічае ва усіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў нашым горадзе. Сярод іх не толькі фестывалі мастацкай творчасці але і канцэрты, фальклорныя святы, літаратурныя вечары, паседжанні, мітынгі, дзяржаўныя святы і інш.
Дзейнасць клуба асвячаецца ў СМІ: на старонках мясцовых і абласных газет, рэпартажы па мясцовым тэлеканале «СКІФ».
У клубе афармляюцца фотаальбомы, робяцца відэазапісы мерапрыемстваў і прэзентацыі клуба. Пра шляхі зараджэння, станаўленні і ўзыходжанні клуба, пра прызнанне яго заслуг, яго грамадскай значнасці, каштоўнасці і неабходнасці падрабязна распавядаецца ў кнізе А. І. Дзядзінец «У нас яшчэ не вечар».
Народны клуб ветэранаў «Яшчэ не вечар» валодае дужым творчым і інтэлектуальным патэнцыялам, мае шмат планаў і задач на будучыню.
ЛІТАРАТУРА
1. Гатоўская, Л. А старасць змагла / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 1997. – 18 верас. – С. 3.
2. Душа заўсёды маладая / падрыхт. М. Сямашка // Аршанская газета. – 2017. – 25 сак. – С. 4.
3. Касьянова, Е. В. Звучи, белорусская песня... / Е. В. Касьянова // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 5 апр. – С. 21.
4. Кулаков, Ф. Посвящена достойным людям / Ф. Кулаков // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 10 янв. – С. 4.
5. Лоханина, Л. Под крышей клуба своего / Л. Лоханина // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 23 верас. – С. 2.
6. Лысова, Т. Париж, конечно, «ах», но Орша всех милей... / Т. Лысова // Рэспубліка. – 2004. – 9 кастр. – С. 6.
7. Масловская, Г. В лучах немеркнущих звезд / Г. Масловская // Аршанская газета. – 2009. – 3 снеж. – С. 4.
8. Мачкова, В. С песней по жизни / В. Мачкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 8 апр. – С. 5.
9. Нікіціна, Г. У КВЗ гуляюць бабулі і дзядулі / Г. Нікіціна // Народнае слова. – 2001. – 21 крас. – С. 2.
10. Петроченко, Н. Минута славы Валентины Скородули / Н. Петроченко // Аршанская газета. – 2016. – 19 мая. – С. 13.
11. Шпаковская, Г. Общественная работа – по наследству / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2013. – 27 июля. – С. 9.
12. Ярош, Г. Давайте радоваться жизни / Г. Ярош // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 19 дек. – С. 6.
ЛІТАРАТУРА
1. Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.
2. Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.
3. Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.
4. Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.
5. Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.
6. Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.
7. Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.