Студыя ўзорная цыркавая «Арэна». Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 19.11.2018 16:11
Кожны канцэрт узорнай цыркавой студыі «Арэна» – гэта свята цыркавога мастацтва, гэты жанр, як ні які іншы, узмоцнены аптымізмам і запалам.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый у 1986 годдзе цыркавой студыі «Арэна» было прысвоена званне «узорны самадзейны калектыў», якое яна неаднаразова і з поспехам пацвярджала.
Cклад удзельнікаў: дзеці і моладзь ад 4 да 27 год, колькасць якіх 30 чалавек. Калектыў мае разнастайную канцэртную праграму, застаецца ў ліку самых яскравых і папулярных творчых калектываў у горадзе. Асноўныя жанравыя накірункі, па якіх работае цыркавая студыя «Арэна» гэта – эстрадна-цыркавая акрабатыка, паветраная гімнастыка, эквілібрыстыка. Удзельнікі займаюцца па наступных напрамках: агульна-фізічная падрыхтоўка, акрабатыка, гімнастыка, харэаграфія і акцерскае майстэрства.
На працягу 2011–2013 гадоў рэпертуар калектыву папоўніўся больш на дваццаць новых, яскравых пастановак: кард–дэ–парэль «Бураціна», «Гiмнаст на рэмнях», «Эквілiбрысты на манацыклах», «Паветраная гімнастка ў пярсцёнку» і шмат іншых.
У 2011 годзе Студыя прымала ўдзел у пяцідзесяці мерапрыемствах, якія адбыліся на сцэнічных пляцоўках горада: святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Оршы, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, гарадское свята «Дзень Марожанага і Сладкаежк», і «Лета–2008» і шмат іншых. З вялікім поспехам прайшлі два сольных канцэрта. Яскравым, каларытным і незабыўным было выступленне калектыву на сцэнічных пляцоўках горада з цыркавым мюзіклам «Бураціна». Запрашэнне калектыву да ўдзелу ў Міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» стала паказчыкам майстэрства ўсіх удзельнікаў і прадэманстравала прафесійную сталасть калектыву.
У 2012 годзесСведчаннем высокага майстэрства патэнцыяла ўзорнай цыркавой студыі «Арэна» былі тры сольных праграмы калектыву на працягу года і ўдзел больш чым у шасцідзесяці святочных і тэматычных канцэртных праграмах, якія праводзілісь на сцэнах устаноў культуры горада і на іншых пляцоўках.
У 2013 годзе запатрабаванасць да ўдзелу цыркавой студыі у гарадскіх мерапрыемствах садзейнічала творчаму росту. Больш за шэсцьдесят разоў выходзілі ўдзельнікі калектыву з цыркавымі прадстаўленнямі, атракцыёнамі і нумарамі на сцэнічныя пляцоўкі. А тры сольных канцэрта з яскравымі і запамінальнымі нумарамі ўражвалі адборам выразных сродкаў пастановачных нумароў, з улікам характара трукавой работы ў тым ці іншым цыркавым жанры.
Геаграфія удзелу калектыву ў Міжнародных фэстывялях не мае межаў. 2011 год – дыплом Лаўрэата Беларускага фестывалю-свята аматарскага цыркавога мастацтва (верасень, г. Гомель); дыплом Лаўрэата Міжнароднага фестывалю дзіцячых, маладзёжных цыркавых калектываў, школ і выканаўцаў «Циркове майбутне» (лістапад, г. Луганск, Україна).
У сакавіку 2012 года студыя прымала удзел у Тэлевізійным творчым праекце «Зорны шлях». Узнагароджана дыпломам Лаўрэата I ступені IV рэгіянальнага дзіцяча-юнацкага конкурсу эстрадна-цыркавога мастацтва «Паруса надежды–2013» (красавік, г. Орша), дыплом удзельніка ва Усерасійскім фестывалі дзіцячых аматарскіх цыркавых калектываў імя М. Запашнага «Волшебный ключ» (май, г. Пермь, Расія), удзел у Міжнародным дзіцячым конкурсе ў межах Міжнароднага фестываля «Славянскі базар у Віцебску»; лаурэат фіналу Фестывалю мастацкай самадзейнасці «Факел» (верасень); дыплом Міжнароднага фестывалю-конкурсу «PARAD ALLE» (лістапад, г. Даўгаўпілс, Латвія).
Узорная цыркавая студыя «Арэна» – школа поспеху, творчага майстэрства і вялікай працаздольнасці дзяцей і моладзі. Заняткі ў студыі выхоўваюць сільных асоб, здольных дабіцца поспехаў у розных сферах жыцця.
ЛІТАРАТУРА
1. Адаменко, В. На одной сцене со звёздами российской эстрады / В. Адаменко // Трыбуна тэкстыльшчыка (Орша). – 2007. – 19 верас. – С. 4.
2. Адаменко, В. Новая цирковая шоу-программа / В. Адаменко // Трыбуна тэкстыльшчыка (Орша). – 2007. – 12 ліп. – С. 3.
3. Войтеховская, С. Неслучайное лидерство / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2005. – 8 кастр. – С. 2.
4. «Зоркі» ўзыходзяць на «Арэне» / падрыхт. М. Сямашка // Аршанская газета. – 2017. – 25 сак. – С. 5.
5. Ивашенко, О. Нет границ у совершенства / О. Ивашенко // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 11 дек. – С. 4.
6. Семашко, М. Дорога в мир искусства начинается на «Арене» / М. Семашко // Аршанская газета. – 2014. – 11 кастр. – С. 1.
7. Семашко, М. Зажгли «Огни цирка» / М. Семашко // Аршанская газета. – 2016. – 8 снеж. – С. 3.
8. Шкрабо, Е. На сцене «Арена» / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 20 июня. – С. 2.
9. Шкрабо, Е. Оршанский цирк на московской сцене / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 12 сент. – С. 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.
2. Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.
3. Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.
4. Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.
5. Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.
6. Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.
7. Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.