Дом культуры Альгоўскі сельскі, ДУК. Віцебскі раён, аг. Альгова
- Подробности
- Створана 02.04.2019 12:23
- Адноўлена 02.04.2019 15:54
Сучасная назва | Альгоўскі сельскі Дом культуры |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Альгова |
Альгоўскі сельскі Дом культуры пачаў сваю дзейнасць у 1955 годзе. Знаходзіцца на тэрыторыі Бабініцкага сельскага савета ў памяшканні, якое арэндуецца ў СВК «Альгоўскае».
Ва ўстанове культуры працуе 3 работнікі. Кіруе СДК Хачапурыдзэ Галіна Аляксееўна.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Альгоўскага СДК з'яўляецца стварэнне i арганiзацыя работы калектываў мастацкай самадзейнасці, аматарскіх аб'яднанняў; правядзенне канцэртаў, спектакляў і іншых тэатралізаваных мерапрыемстваў, тэматычных вечароў, масавых тэатралізаваных святаў, народных гулянняў, абрадаў; арганізацыя вольнага часу розных груп насельніцтва.
На базе Дома культуры працуюць 4 клубныя фарміраванні. Гэта дзіцячыя харэаграфічныя калектывы «Альгоўскія непаседы», «ОльКіРа», «Вясёлка», а таксама вакальны гурт «Жывіца».
Удзельнікі музычных калектываў Дома культуры прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні ўсіх мерапрыемстваў установы, а таксама з поспехам дэманструюць сваё майстэрства на раённых аглядах мастацкай самадзейнасці.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Альгова, вул. Цэнтральная, д. 48.
ЛІТАРАТУРА
1. Диканова, Т. Окрыленная мечтой / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 11 кастр. – С. 1, 4.
2. Диканова, Т. Признание в любви. К песне / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 14 снеж. – С. 5.
3. Ловейкина, С. Ольговские энтузиасты / С. Ловейкина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2002. – 7 мая. – С. 3.