Дом культуры Бабініцкі сельскі, ДУК. Віцебскі раён, аг. Бабінічы
- Подробности
- Створана 02.04.2019 12:23
- Адноўлена 02.04.2019 16:20
Сучасная назва | Бабініцкі сельскі Дом культуры |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Бабінічы |
Бабініцкі сельскі Дом культуры з'яўляецца структурным падраздзяленнем ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці». Кіруе культурнай установай Баброўская Таццяна Анатольеўна.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца арганізацыя культурнага абслугоўвання жыхароў аграгарадка, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця самадзейнай мастацкай творчасці розных узроставых катэгорый насельніцтва, укараненне сучасных і перспектыўных форм работы ў арганізацыю вольнага часу дзяцей і моладзі, абслугоўванне сельскага насельніцтва ў малых населеных пунктах Бабініцкага сельскага савета.
У Доме культуры працуюць наступныя клубныя фарміраванні:
– народны ансамбль народнай песні «Весялуха» (кіраўнік Г. Касценка);
– дзіцячы харэаграфічны гурток «Запал» (кіраўнік Т. Масалкова);
– дарослы вакальны гурток «Торы» (кіраўнік М. Тонкаль);
– дзіцячы вакальны гурток «Вясёлыя ноткі» (кіраўнік Т. Баброўская);
– дарослая вакальная студыя «Action» (кіраўнік В. Азарчанка);
– гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Натхненне» (кіраўнік В. Андрыянава);
– гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Чароўная нітачка» (кіраўнік А. Ляпёшкіна);
– гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Востраў колеру» (кіраўнік А. Ляпёшкіна);
– дзіцячае аб'яднанне «Мініяцюра» (кіраўнік Таццяна Баброўская);
– дыска-клуб «Melody» (кіраўнік В. Азарчанка).
Дзіцячы харэаграфічны гурток «Запал» пачаў сваю работу з 1 лістапада 2014 года. Дзеці і падлеткі на занятках знаёмяцца з рознымі жанрамі харэаграфічнага мастацтва: класічным, сучасным (эстрадным), народным танцам, вучацца выразнасці танцавальных рухаў, грацыі. Калектыў прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Бабініцкага Дома культуры.
Карыстаецца папулярнасцю ў мясцовага насельніцтва дарослы вакальны гурток «Торы». Калектыў прыняў актыўны ўдзел у раённым вакальным конкурсе «PERE-песні 2015», дзе быў узнагароджаны дыпломам у намінацыі «Крэатыўнасць і творчы падыход». Удзельнікі калектыву ствараюць цікавыя і арыгінальныя творчыя нумары.
Дзіцячы вакальны гурток «Вясёлыя ноткі» аб'ядноўвае 15 захопленых вакальнай творчасцю дзяцей і падлеткаў. Удзельніца калектыву Анастасія Краўчанка прымае ўдзел у раённых і абласных аглядах і конкурсах.
Дарослая вакальная студыя «Action» аб'ядноўвае захопленых вакальнай творчасцю маладых людзей. Салісты і вакальны гурт дадзенага калектыву добра вядомыя не толькі ў аграгарадку Бабінічы, але і ў Віцебскім раёне. Вакальная студыя пастаянна прымае ўдзел у абласных вакальных конкурсах і фестывалях. Саліст Ілля Цярэнцьеў прадставіў Віцебскі раён летам 2016 года ў Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў рамках XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016».
Гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці для дзяцей і падлеткаў Бабініцкага СДК пачалі сваю працу ў жніўні 2015 года. Навучанне ўдзельнікаў праходзіць як у калектыўнай, так і ў індывідуальнай форме. Работы дзяцей упрыгожваюць выставы, якія праводзяцца ў Бабініцкім Доме культуры. Удзельнікі гурткоў прымаюць удзел у раённых аглядах-конкурсах.
Удзельнікі дзіцячага аб'яднання «Мініяцюра» на чале з кіраўніком Таццянай Баброўскай рыхтуюць і праводзяць разнастайныя мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў: танцавальна-забаўляльныя, гульнявыя, пазнавальныя праграмы, тэатралізаваныя святы, выставы малюнкаў, ранішнікі і г. д.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Бабінічы, вул. Калініна, 1в.
ЛІТАРАТУРА
1. Ларына, Т. «Весялуха» / Т. Ларына // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2013. – 6 ліп. – С. 5.
2. Федорова, Т. Чудеса на виражах / Т. Федорова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 20 снеж. – С. 1.