Клуб народны народных майстроў «Скарбонка». Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 25.04.2019 12:23
- Адноўлена 25.04.2019 10:53
Клуб народных майстроў створаны ў 1995 годзе ў г. п. Бешанковічы пры раённым Доме рамёстваў. У 1997 годзе клубу было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе клуба 38 майстроў. Асноўныя мэты дзейнасці народнага клуба – папулярызацыя народнага аматарскага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, павышэнне майстэрства і развіццё творчай індывідуальнасці, эстэтычнае выхаванне насельніцтва, авалоданне народнымі промысламі і рамёствамі.
Галоўнымі накірункамі дзейнасці клуба з'яўляецца вышыўка, выцінанка, вязанне кручком, ласкутнае шыццё, жывапіс, роспіс па шкле і дрэве, мастацкая апрацоўка бяросты, салома- і лозапляценне, ткацтва паясоў і габеленаў, набіўных дываноў, ганчарства і інш.
Удзельнікі клуба – дыпламанты і лаўрэаты рэспубліканскага свята саломапляцення «Папараць-кветка» (2004), абласнога свята-конкурсу вышыўкі і карункапляцення «Чароўная нітачка» (2008), майстроў народнага малюнка і сучаснага роспісу «Райскі сад» (2009), ткацтва «Матчыны кросны» (2003), выстаўкі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Жывая легенда», ганчарства «Гліна спявае».
ЛІТАРАТУРА
1. Бешанковіцкі народны клуб народных майстроў «Скарбонка» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 674–675.
2. Дубро, Ю. Разгарнулася скарбонка цудаў / Ю. Дубро // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 27 лістап. – С. 5.
3. Ляховская, Е. Создавать писанку – это как писать жизнь... / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2018. – 7 апр. – С. 9.
4. Симонович, Д. Бешенковичская «Скарбонка» / Д. Симонович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 26 июня. – С. 12.