Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны фальклорны «Крыніца». Бешанковіцкі раён, аг. Бачэйкава

Народны фальклорны калектыў «Крыніца» заснаваны ў 1985 годзе на базе Чурылаўскага сельскага Дома культуры Бешанковіцкага раёна. У 2003 годзе калектыву было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік – Т. Дзятлава. У складзе калектыву 19 чалавек.

Інструментарый складаюць баян, гармонік, цымбалы, домра, ударныя інструменты. У рэпертуары мясцовыя каляндарна-абрадавыя народныя песні (калядныя, масленічныя, валачобныя і інш.).

Фальклорным калектывам адноўлены многія абрады і святы: Заручаны, Каляды, Купалле, Масленіца, Саракі, Спас, Пакроў, Хрэсьбіны і інш.

Калектыў – удзельнік рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня (1997–1998), свята «Дажынкі» (2002).

 

Народны фальклорны калектыў «Крыніца». Фотаздымак з сайта http://www.gztzara.by/wp-content/

ЛІТАРАТУРА

1. Чурылаўскі народны фальклорны калектыў «Крыніца» // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : Л–я. – С. 751.