Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны літаратурна-музычны клуб «Выток». Лепельскі раён, г. Лепель

У 1989 годзе ў г. Лепель пры раённым Доме культуры па ініцыятыве паэтак Веры Бародзіч і Веры Буланды быў створаны літаратурна-музычны клуб «Выток».

Першым мастацкім кіраўніком была В. Я. Бародзіч, зараз В. М. Казакова (з 1999 года).

Гэта самадзейнае літаратурнае аб'яднанне займаецца грамадскай дзейнасцю, якая накіравана на прапаганду і папулярызацыю роднай літаратуры, культуры, краязнаўства Лепельшчыны.

Удзельнікі клуба друкуюцца на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх газет і часопісаў, былі гасцямі на мясцовым тэлебачанні і радыё. Першы зборнік твораў паэтаў Лепельшчыны «Запалі імгненне» з'явіўся ў 1992 годзе, пазней – «Наступіць дзень», «Павуцінавы рукапіс», «Прызнанне ў любові».

У 1995 годзе прысвоена званне – «народны аматарскі калектыў».

Члены клуба (каля 30 чалавек ва ўзросце ад 18 да 74 гадоў) – арганізатары праграмы «Прызнанне ў любові», вечароў паэзіі «Імгненні, пакладзеныя на словы», «Песні, сэрцам праспяваныя», літаратурнага падворка «Беларусь – зямля літаратурная», вечароў паэзіі і музыкі «Імгненні жыцця», «Пявучыя струны душы» і іншых.

У клубе створана ўласная праграма «Кожны чалавек – гэта мір».

Калектыў – удзельнік абласных аглядаў-конкурсаў: «Как прекрасен этот мир» (Віцебск, 2004), аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах у рамках усебеларускага народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (Віцебск, 2005), паэзіі «Калыска мая – Беларусь» (в. Ляўкі Аршанскага раёна, 2012).

Члены клуба актыўна ўдзельнічалі ў святах паэзіі «Звіні, спявай, Купалаўская ліра!», «Край мар маіх і думак светлых, мая радзіма – Беларусь!», «Песні сунічных бароў» і многіх іншых.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Габриэлян, О. Н. Лепельский народный литературно-музыкальный клуб «Выток» / О. Н. Габриэлян // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 45.

2. Дуброўская, А. Як прызнанне ў любові / А. Дуброўская // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 16 верас. – С. 2.

3. Казакова, В. М. «Выток» натхнення / В. М. Казакова ; гутарыла Л. Севярынчык // Лепельскі край. – 2002. – 21 чэрв. – С. 2.

4. Казакова, В. Маладыя парасткі / В. Казакова ; гутарыў У. Міхно // Лепельскі край. – 2013. – 19 лют. – С. 4.

5. Карпызіна, А. «Сяброўства, творчасць, натхненне» / А. Карпызіна // Лепельскі край. – 2018. – 20 ліп. – С. 12.

6. Клуб «Выток» // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 593.

7. Лепельскі народны літаратурна-музычны клуб «Выток» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 60.

8. Телятко, Е. «Хорошо, когда есть тот...» / Е. Телятко // Вiцебебскі рабочы. – 2000. – 25 крас. – С. 4.

9. Телятко, Е. Пришло время признаваться / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 6 февр. – С. 5.

10. Цялятка, А. Прызнанне ў любові / А. Цялятка // Витебские вести. – 2014. –11 дек. – С. 21.