Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб майстроў ласкутнага шыцця «Рошва». Полацкі раён, г. Полацк

Клуб майстроў ласкутнага шыцця «Рошва» распачаў адлік сваёй творчай дзейнасці з 2002 года. Тады пры Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур ўпершыню былі арганізаваны курсы ласкутнага шыцця.

Няпроста даваліся першыя крокі. Але ўпартасць і працавітасць жанчын-энтузіястак, вялізнае жаданне адрадзіць забытае майстэрства, далі свае станоўчыя вынікі. Першая сціплая выстава ў 2003 годзе парадавала гараджан і даставіла масу станоўчых эмоцый арганізатарам і майстрыхам. З цягам часу назапашваўся вопыт, пераадольваліся цяжкасці, праводзіліся заняткі і выставы, працягвалася карпатлівая праца.

2004 год можна лічыць годам нараджэння клуба. Клуб аб'яднаў 15 энтузіястак, якія з захопленасцю аддаліся любімай працы. Калектыўныя і індывідуальныя работы, увасобленыя ў каляровых тканінах, ідэі, велізарная колькасць выстаў у Полацку і іншых гарадах вобласці і рэспублікі прынеслі заслужаную ўзнагароду. У 2006 годзе клубу было прысвоена заслужанае званне – «Народны калектыў».

Майстры клуба пастаянна ўдзельнічаюць у міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», з 2006 года – у конкурсах, якія праводзіць часопіс «Цудоўныя імгненні». Клубам рэалізуюцца шматлікія творчыя праекты. Адным з самых вядомых можна назваць «Полацкі абярэг», які быў прысвечаны 1145-годдзю з дня нараджэння старажытнага Полацка. Пазней, па замове тэкстыльнага камбіната горада Баранавічы, былі зроблены два праекты – «Выспы» і «Лявоніха». Палатно «Вянок садружнасці», прысвечанае садружнасці нацый, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, было выканана па ініцыятыве і пры падтрымцы апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей і ўпершыню было прадстаўлена на суд гледачоў у дні «Славянскага базару ў Віцебску» ў 2010 годзе. У 2009 годзе па ініцыятыве клуба ў Полацку быў праведзены першы ў рэспубліцы фестываль ласкутнага шыцця «Полацк-квілт», а ўвосень 2010 года – фестываль «Здраўнёўская палітра» ў музеі-сядзібе І. Я. Рэпіна «Здраўнёва».

Вырабы майстроў клуба «Рошва» раз'ехаліся па далёкіх краінах – ёсць яны ў Венецыі і Германіі, Даніі, Аргентыне, Швецыі і Расіі, у многіх гарадах Беларусі.

Кіраўнік клуба – Ярмух Ніна.

 

Клуб майстроў ласкутнага шыцця «Рошва». г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бельская, Н. «Грани» / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 17 студз. – С. 4.

2. Ермолаева, О. «Рошва» – творческих душ соединенье... / О. Ермолаева // Народнае слова. – 2006. – 24 жн. – С. 13.

3. Замкоўскі, А. У святле натхнення / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2009. – 9 кастр. – С. 2.

4. Заяц, В. Злучанасць твораў і творцаў / В. Заяц // Літаратура і мастацтва. – 2011. – № 13 (крас.). – С. 16.

5. Иванова, Г. С мира по квилту / Г. Иванова // Народнае слова. – 2006. – 3 чэрв. – С. 5.

6. Каленик, Е. Мастерство и вдохновение / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 6 сак. – С. 3.

7. Каленик, Е. Полоцкий оберег – эстафета добра / Е. Каленик // Полацкi веснiк. – 2007. – 2 мая. – С. 5.

8. Крупица, Н. Полоцкие квилты во Франции / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 10 апр. – С. 2.

9. Лупач, З. Полацкія майстры ствараюць са шматкоў прыгажосць / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 13 лют. – С. 4.

10. Мацьвеева, Т. Прыгажосць па-полацку / Т. Мацьвеева // Витебский проспект. – 2009. – 5 марта. – С. 3.

11. Пастернак, Т. С. Белорусское шитье на фестивале в Божоле / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 10 апр. – С. 8.

12. Пукшанскі, А. У доўгажыхары... праз шыццё абрэзкаў! / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 1 кастр. – С. 13.

13. Струнчанка, А. Лапікавы цуд ад полацкіх майстрых / А. Струнчанка // Витебские вести. – 2014. – 5 июня. – С. 23.

14. Сыс, Е. Объединяет оберег / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 мая. – С. 8.

15. Якаўлева, С. Шыўкамі «Рошвы» – як па родных сцежках / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 26 чэрв. – С. 4.

16. Ярмух, Н. И. «Призрачный мир» и другие шедевры / Н. И. Ярмух ; беседовала О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2013. – 15 кастр. – С. 7.