Палац культуры гарадскі, ДУК. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 25.06.2019 12:23
- Адноўлена 25.06.2019 16:48
Сучасная назва | Полацкі гарадскі Палац культуры |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1954 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
Сайт | https://vk.com/gdk_polotsk |
Полацкі гарадскі Палац культуры быў заснаваны ў 1954 годзе ў Полацку як Дом культуры. З 1994 года ўстанова мае назву «Полацкі гарадскі Палац культуры».
Асноўны напрамак дзейнасці ўстановы – арганізацыя культурна-масавай работы для ўсіх катэгорый насельніцтва. На базе палаца культуры дзейнічаюць 15 клубных фарміраванняў, якія маюць званне «народны», «узорны» і «заслужаны»: клуб самадзейных мастакоў «Белый холст», народны клуб «Ветэран», «Играй, гармонь любимая – Полочаночка», літаратурнае аб'яднанне «Полоцкая ветвь», эстрадная вакальная студыя «Музычная хваля», студыя эстэтычнага выхавання «Калібры», хор ветэранаў, тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз», ансамбль народнай музыкі «Талака», ансамбль народнай песні і музыкі «Радзімічы», духавы аркестр, квартэт «Меланж», студыя жывапісу і малюнка, студыя развіцця і навучання дашкольніка «Гармонія», а таксама заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Пілігрым».
Мастацкія калектывы заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у раённых, абласных конкурсах і фестывалях, у тым ліку фестывалях сярэднявечнай культуры «Рубон», бардаўскай песні ў горадзе Беластоку (Польшча), фестывалі–конкурсе ўсходняга танца «Oriental Belly Dans», міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы), а таксама ў днях горада і іншых культурна-масавых мерапрыемствах.
ЛІТАРАТУРА
1. Богослав, С. В. Полоцкий городской Дворец культуры / С. В. Богослав // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – С. 329.