Ансамбль народны беларускай песні «Галубіца». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 27.06.2019 12:23
- Адноўлена 27.06.2019 14:39
Народны ансамбль беларускай песні «Галубіца» быў створаны ў 1989 годзе пры Палацы культуры ААТ «Полацк-Шкловалакно». З 1994 года мае званне «народны».
У рэпертуары ансамбля дамінуе народная музычная творчасць.
Ансамбль заўсёды прымае актыўны ўдзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах. Удзельнік тэлевізійнага фестывалю «Восьмы колер вясёлкі» на Беларускім тэлебачанні (1992), Міжнароднага фестывалю музыкі «Славянскі базар у Віцебску» (з 1993). Дыпламант абласнога фестывалю фальклору ў г. Мёры (1995) і інш.
Кіраўнік ансамбля – Іваненка Сяргей Валянцінавіч.
ЛІТАРАТУРА
1. Народны ансамбль беларускай песні «Галубіца» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 869–870.
2. Народный ансамбль белорусской песни «Галубіца» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый») : на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 57.