Ансамбль народны народнай музыкі «Талака». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 27.06.2019 12:23
- Адноўлена 27.06.2019 14:49
Народны ансамбль народнай музыкі «Талака» быў створаны ў 1992 годзе пры Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур з мэтай захавання і развіцця народнай выканальніцкай музычнай культуры. 3 1993 года ансамбль мае званне «народны».
Удзельнікі ансамбля – музыканты-выкладчыкі музычнага вучылішча. У 1995 годзе ансамбль упершыню выступіў на сцэне перад гледачамі.
Ансамбль – дыпламант шматлікіх конкурсаў, у тым ліку Рэспубліканскага конкурсу творчай работы выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Гучаць гармонік і цымбалы» (Паставы, 1996), дыпламант Рэспубліканскага агляду метадычнай і творчай работы выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных устаноў у 1998 годзе і інш.
У 2014 годзе «Талака» прадстаўляла нашу краіну ў Польшчы на Міжнародным фестывалі «Падляска актава культур» (Беласток).
Кіраўнік ансамбля – Малых Віктар Леанідавіч.
ЛІТАРАТУРА
1. Марозава, В. Музычная Талака / В. Марозава // Полацкі веснік. – 2013. – 2 крас. – С. 5
2. Народны ансамбль народнай музыкі «Талака» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 871.