Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны вакальна-харэаграфічны «Белая чайка». Полацкі раён, в. Азіна

Народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Белая чайка» быў створаны ў 1991 годзе пры Азінскім сельскім Доме культуры. У 1993 годзе калектыў атрымаў званне народнага.

Рэпертуар ансамбля накіраваны на адраджэнне старадаўніх звычаяў, абуджэнне цікавасці аднавяскоўцаў да культурнай народнай спадчыны. Часта дае канцэрты ў працоўных калектывах і вёсках, выязджае ў суседнія гаспадаркі, на розныя агляды і конкурсы, фестываль «Славянскі базар у Віцебску». Да ансамбля далучыўся танцавальны гурт, які выконвае народныя танцы.

Удзельнікі калектыву неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі і ганаровымі граматамі.

Кіраўнік калектыву – Малых Віктар.

 

Народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Белая чайка». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.novaya.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Весялуха, М. «Бярыце наша народжанае, а прывязіце – хрышчонае» / М. Весялуха // Звязда. – 2016. – 18 лістап. – С. 5.

2. Гавяйновіч, В. Белая чайка над возерам Белым / В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2011. – 5 ліп. – С. 7.

3. Ляшук, С. Народная песня не згасае / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 24 нояб. – С. 23.