Аркестр узорны дзіцячы духавы «Арляня». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 01.07.2019 14:07
Узорны дзіцячы духавы аркестр «Арляня» быў створаны ў 1976 годзе пры Палацы культуры ААТ «Полацк-Шкловалакно». 3 1981 года мае званне ўзорнага, у 1995 годзе пацвердзіў яго.
Кіраўнікамі ансамбля былі: Я. Топаз (з 1976), Ф. Плавінскі (з 1992), А. Іванковіч (са снежня 1995).
У рэпертуары аркестра творы беларускіх, расійскіх і іншых кампазітараў: «Радзіма мая дарагая» У. Алоўнікава, «Юбілейны марш» Я. Глебава, «Беларуская танцавальная» Э. Багуслаўскай, «Марш беларускіх піянераў» Р. Пукста, «Беларускі вальс» А .Шыдлоўскага, «У лесе прыфрантавым» М. Блантэра, «Хай заўжды будзе сонца» А. Астроўскага, «Героі застаюцца маладымі» А. Пахмутавай, «Неапалітанскі танец» П. Чайкоўскага, паланез «Развітанне з Радзімай» М. Агінскага і інш.
Калектыў заўсёды прымае ўдзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах. З'яўляецца дыпламантам Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці, лаўрэатам абласнога агляду дзіцячых духавых аркестраў.
ЛІТАРАТУРА
1. Узорны дзіцячы духавы арестр «Арляня» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 879–880