Аркестр народны народных інструментаў. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 01.07.2019 14:53
Народны аркестр народных інструментаў быў створаны ў 1971 годзе пры Полацкай дзіцячай школе мастацтваў. 3 1978 года калектыву было прысвоена званне народнага.
Заснавальнік і нязменны кіраўнік аркестра, дырыжор, настаўнік, творца і музыкант Пётр Арцем'евіч Казлоў.
Склад аркестра неаднаразова абнаўляўся. За 48 гадоў у яго канцэртным жыцці прынялі ўдзел каля 130 музыкантаў полацкага краю.
У рэпертуары аркестра творы беларускіх і іншых кампазітараў: «Радзіме», «Пісьмо з 45-га», «Бярозка» і «Мой родны кут» І. Лучанка, «Вы шуміце, бярозы» і «Лебедзь» Э. Ханка, «Мілавіца» Л. Захлеўнага, «Пах чабаровы» У. Будніка, «Спеў дубраў» В. Іванова, «У лесе прыфрантавым» М. Блантэра, «Раманс» і «Вальс» з музычнай ілюстрацыі Г. Свірыдава да аповесці А. Пушкіна «Мяцеліца» і інш.; беларускі народны танец «Лявоніха», фантазіі на тэмы рускіх народных песень і танцаў і інш.
Папулярны і ўсенародна любімы калектыў цёпла прымалі ў Віцебску і Мінску, Маскве, Вільні, Кракаве і Фрыдрыхсхафене. Калектыў – двойчы лаўрэат Усесаюзных фестываляў самадзейнага мастацтва і рэспубліканскага агляду-конкурсу народных аркестраў (1985). У 2005 годзе ён стаў лаўрэатам фестывалю-конкурсу «Беларусь – мая песня».
Кіраўнік аркестра – Казлоў Пётр Аляксеевіч.
ЛІТАРАТУРА
1. Казлоў, П. Справа яго жыцця / П. Казлоў // Полацкі веснік. – 2001. – 27 крас. – С. 2.
2. Каленик, Е. Вся жизнь – как звёздный час / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2016. – 29 лістап. – С. 4.
3. Каленик, Е. Оркестр играет на «бис»! / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2011. – 29 лістап. – С. 2.
4. Каленик, Е. Осенняя фантазия маэстро / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2006. – 21 лістап. – С. 3.
5. Коласава, Л. Справа яго жыцця / Л. Коласава // Полацкі веснік. – 2001. – 27 крас. – С. 2.
6. Народны аркест народных інструментаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 872.
7. Шалуткевич, Н. Музыкальный вечер / Н. Шалуткевич // Полацкі веснік. – 2018. – 7 снеж. – С. 6.