Ансамбль народны вакальны «Вясна». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 01.07.2019 14:57
Народны вакальны ансамбль «Вясна» быў створаны ў 1978 годзе пры Полацкім педагагічным каледжы (ссылка на Полацкі каледж УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»). Удзельнікамі ансамбля сталі таленавітыя хлопцы, дзяўчаты і настаўнікі музычнага аддзялення каледжа. Першым мастацкім кіраўніком ансамбля з'яўляўся Уладзімір Аляксеевіч Масленікаў.
У пачатку творчага шляху «Вясну» ведалі як эстрадны калектыў, но з цягам часу калектыў звярнуўся да вытокаў беларускай народнай песні. 3 мая 1984 года ансамбль мае званне народнага.
Аснову рэпертуару складаюць апрацоўкі беларускіх народных песень: «Ох, і сеяла Ульяніца лянок», «Полацкія калядкі»; творы беларускіх і інш. кампазітараў: «Мой родны кут», «Дударыкі» І. Лучанка, «Жоўты лісточак» Ю. Семянякі, «Вочы зямлі маёй», «Прарыў» М. Пятрэнкі, «Восеньская элегія» У. Масленікава і інш.
У творчым партфоліа калектыву дыпломы пераможцаў Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў савецкай патрыятычнай песні, рэспубліканскага агляду-конкурсу «АРТ-вакацыі», рэспубліканскага фестывалю «Рэха», фэста «Браслаўскія зарніцы», конкурсу выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў», конкурсу песень пра Полацк і многія іншыя.
Кіраўнік ансамбля – Шыбуняева Таццяна.
ЛІТАРАТУРА
1. Колач, И. Л. С «Весной» по жизни / И. Л. Колач // Полацкі веснік. – 2019. – 4 студз. – С. 18.
2. Народны вакальны ансамбль «Вясна» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 872–873.