Калектыў народны фальклорны «Галасы спадчыны». Полацкі раён, в. Багатырская
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 01.07.2019 15:15
Народны фальклорны калектыў «Галасы спадчыны» быў заснаваны ў 1971 годзе пры Багатырскім сельскім Доме культуры. У 1991 годзе калектыў атрымаў званне народнага.
Рэпертуар калектыву складае аўтэнтычны фальклор Полаччыны: калядныя, купальскія, жніўныя песні, запісаныя ад жыхароў навакольных вёсак Дразды, Пазнякова, Баяноўшчына, Скавародзіна і інш. Прысутнічае таксама цыкл не вельмі вядомых дагэтуль абрадавых песень, своеасаблівая манера выканання, так званы полацкі канон. Ён адлюстроўвае этнаграфічную асаблівасць паўночна-заходняга рэгіёна Беларусі, якую вызначае галоўным чынам аднагалоссе ў харавым спеве.
Калектыў – лаўрэат і дыпламант раённых, абласных, рэспубліканскіх фестываляў фальклору, міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзельнікі калектыву прымалі ўдзел у праграмах рэспубліканскага тэлебачання.
ЛІТАРАТУРА
1. Бальшакова, А. Песні жывуць / А. Бальшакова // Полацкі веснік. – 2017. – 6 студз. – С. 7.
2. Гавяйновіч, В. Голас спадчыны / В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2006. – 24 сак. – С. 2.
3. Кернажыцкая, Л. Вопыт і праблемы захавання аўтэнтычнага фальклору ў дзейнасці фальклорных калектываў Віцебшчыны / Л. Кернажыцкая // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі [прысвячаецца 160-годдзю М. Нікіфароўскага] / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2007. – С. 177–194.
4. Сцёпкіна, Л. «Голас спадчыны» / Л. Сцёпкіна // Віцебскі рабочы. – 2001. – 17 крас. – С. 4.
5. Чарняўская, Ж. Я. Галасы спадчыны / Ж. Я. Чарняўская // Полацкi веснік. – 2005. – 23 жн. – С. 7.
6. Яўсеенка, Т. «Голас спадчыны» / Т. Яўсеенка // Полацкі веснік. – 2001. – 6 крас. – С. 2.