Студыя развіцця і навучання дашкольніка «Гармонія». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 01.07.2019 12:23
- Адноўлена 02.07.2019 08:46
Студыя развіцця і навучання дашкольніка «Гармонія» існуе з 2006 года пры Полацкім гарадскім Палацы культуры. Задачай студыі з'яўляецца максімальнае развіццё і фарміраванне асобы дзіцяці з улікам яго ўзроставых магчымасцей і індывідуальных асаблівасцей, а таксама развіццё ўвагі, успрымання, мыслення, уяўлення, адвольнасці псіхічных працэсаў, рухальных функцый і інш. Узроставая катэгорыя дзяцей з 3 да 7 гадоў.
Кіраўнік студыі – Князюк Вольга Ягораўна.