Цэнтр культуры і народнай творчасці, ДУК. Сенненскі раён, г. Сянно
- Подробности
- Створана 12.09.2019 12:23
- Адноўлена 12.09.2019 10:33
Сучасная назва | ДУК «Сенненскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» |
Былая назва | Сенненскі раённы Дом культуры |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Дата заснавання | 1936 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно |
У 1936 годзе быў адкрыты Сенненскі раённы Дом культуры ў будынку, дзе дзейнічалі Дом сацыялістычнай культуры, кінатэатр, дарослая і дзіцячая бібліятэкі. У Вялікую Айчынную вайну быў разбураны. У 1952 годзе – адноўлены.
Дзяржаўная ўстанова культуры «Сенненскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» створана 1 лістапада 2014 года з правамі юрыдычнай асобы і ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Статута.
Дырэктар – Ільюшанка Ірына Сяргееўна, намеснік дырэктара – Малаткова Святлана Яўгенаўна.
Структура Сенненскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці:
– аддзел аматарскай творчасці, культурнай дзейнасці і вольнага часу;
– арганізацыйна-метадычны і інфармацыйна-аналітычны аддзел;
– Багушэўскі гарпасялковы Дом культуры;
– 5 сельскіх дамоў культуры;
– 4 сельскія клубы;
– 2 сельскія клубы-бібліятэкі;
– аўтаклуб;
– Сенненскі Дом рамёстваў.
На базе аддзела мастацкай творчасці, культурнай дзейнасці і вольнага часу Сенненскага РЦКНТ дзейнічаюць 18 клубных фарміраванняў, з іх 7 – дзіцячыя:
– народны хор ветэранаў вайны і працы;
– народны хор работнікаў культуры;
– народны фальклорны ансамбль «Вясёлыя музыкі»;
– народны фальклорны ансамбль «Вечарынка»;
– духавы аркестр;
– духавы аркестр (падрыхтоўчая група);
– дзіцячы драматычны гурток;
– дарослы драматычны гурток;
– тэатр ценяў;
– фальклорны танцавальны калектыў «Кросны»;
– клуб аматараў фальклору «Крывія»;
– вакальна-інструментальны ансамбль «Arizona»;
– дзіцячая студыя сольных спеваў «BIS-QUIT»;
– дзіцячая вакальная студыя «Акварэль»;
– маладзёжная эстрадная студыя;
– тэатр моды;
– «Танцавальная аэробіка» (2 групы).
Усе калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, прымаюць удзел у раённых і абласных святах, народных гуляннях, дабрачынных акцыях і марафонах.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Савецкая, д. 11.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэвіч, В. Фоталетапіс: «Горад старадаўні – горад малады» / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 5 жн. – С. 6.
2. Бандарэвіч, В. Каралева сцэны / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2007. – 15 чэрв. – С. 7.
3. Бандарэвіч, В. Стары Новы год па-сенненску / В. Бандарэвіч // Народнае слова. – 2009. – 20 студз. – С. 7.
4. Бондаревич, О. Чтить прошлое, ценить настоящеее, строить будущее / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 11 лістап. – С. 1, 4.
5. Бураков, Т. Виват, оркестр / М. Бураков // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 12 сак. – С. 4.
6. Гарбачова, І. Традыцыі камсамола працягваюцца / І. Гарбачова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 5 лістап. – С. 1, 4.
7. Корсакава, Г. Ад батлеек да «нязнайкі» / Г. Корсакава // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 18 лістап. – С. 4.
8. Корсакава, Г. Песня застаецца з педагогам / Г. Корсакава // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 8 крас. – С. 5.
9. Сенненский районный Дом культуры // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 454–455.