Студыя ўзорная дзіцячай эстраднай песні «Ля-Ля-Фанька». Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 02.12.2019 08:40
- Адноўлена 02.12.2019 09:56
Узорная студыя дзіцячай эстраднай песні «Ля-Ля-Фанька» была створана ў 1994 годзе на базе ДУ «Новалукомльскі Палац культуры».
З верасня 2017 года кіруе калектывам Корбан Дыяна Аляксандраўна.
Званне «ўзорная» студыі было прысвоена ў красавіку 2001 года. Апошні раз званне «ўзорная» было пацверджана ў сакавіку 2016 года.
Асноўнымі задачамі студыі з'яўляюцца: фарміраванне цэласнага ўяўлення аб мастацтве; выхаванне мастацка-эстэтычнага густу, цікавасці да мастацтва; развіццё здольнасці актыўнага ўспрымання мастацтва; фарміраванне здольнасцей самастойнага асваення мастацкіх каштоўнасцей; стварэнне ўмоў рэалізацыі творчых здольнасцей; выяўленне і развіццё індывідуальных творчых здольнасцей; фарміраванне вакальных навыкаў.
У студыі займаюцца дзеці трох узроставых груп: малодшая (6–8 гадоў), сярэдняя (9–11 гадоў), старшая (12–15 гадоў).
Калектыў валодае высокім выканаўчым майстэрствам, адрозніваецца своеасаблівасцю і самабытнасцю.
Рэпертуар ансамбля разнастайны, уключае ў сябе розныя жанры вакалу. На працягу года дзеці актыўна займаюцца канцэртнай дзейнасцю.
ЛІТАРАТУРА
1. Булкина, Г. Ля-Ля-Фанька встречает гостей / Г. Булкина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2004. – 27 крас. – С. 2.
2. Юркевич, В. Поющие сердца «Ля-Ля-Фаньки» / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 15 снеж. – С. 5.
3. Якiмцова, А. На высокай ноце / А. Якімцова // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 1997. – 20 мая. – С. 2.