Ансамбль узорны танца «Светлячок». Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 02.12.2019 08:40
- Адноўлена 19.12.2019 09:24
Ансамбль быў створаны ў красавіку 1977 года і працуе на базе ДУ «Новалукомльскі Палац культуры». У 1985 годзе ансамблю прысуджана званне «ўзорны». Апошні раз званне «ўзорны» было пацверджана ў сакавіку 2016 года.
У склад ансамбля ўваходзіць 120 чалавек – 4 узроставыя групы ад 7 да 17 гадоў. Пры ансамблі існуе 2-гадовая школа-студыя для хлопчыкаў і дзяўчынак 4–6 гадоў. Канцэрты суправаджае аркестравая група высокапрафесійных музыкантаў на чале з Віктарам Паповым.
Асноўнымі напрамкамі работы калектыву з'яўляюцца: музычна-эстэтычнае выхаванне дзяцей, развіццё харэаграфічнага мастацтва, захаванне народных традыцый, павышэнне мастацкага ўзроўню рэпертуару калектыву і выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. Заняткі праходзяць з улікам вучэбнага раскладу ў школах горада два разы ў тыдзень. Заняткі ў ансамблі даюць магчымасць дзецям праявіць лепшыя фізічныя здольнасці ў засваенні складанай харэаграфічнай дысцыпліны, паспрабаваць сябе ў якасці пастаноўшчыка танца, абуджаюць у дзецях творчую ініцыятыву, фантазію.
Узорны ансамбль танца «Светлячок» прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах і канцэртах Новалукомльскага Палаца культуры.
Калектыў ансамбля – лаўрэат Усесаюзнага агляду да 40-годдзя Перамогі (1986), Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1988), Міжнароднага фестывалю дзіцячых харэаграфічных калектываў у г. Таліне (1993), Міжнароднага дзіцячага музычнага фестывалю «Зямля – наш агульны дом» у Екацярынбургу і Маскве (1994), I Рэспубліканскага тэлевізійнага фестывалю «Усе мы родам з дзяцінства» (1994), фестываляў «Неўская вясёлка» ў Санкт-Пецярбургу (1995), «Волжскія ўзоры» ў Самары (1995), дыпламант I Рэспубліканскага фестывалю беларускага танца (1990).
Са жніўня 2015 года калектывам ансамбля кіруе Жураўская Таццяна Мікалаеўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Мороз, В. В «Светлячке» чтут традиции / В. Мороз // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2008. – 20 снеж. – С. 5.
2. Томашева, Н. «Светлячок» благодарит своих друзей / Н. Томашева // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 18 мая. – С. 2.
3. Томашева, Н. «Светлячок» на карнавале в Питере / Н. Томашева // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 15 чэрв. – С. 2.
4. Торбина, И. В плену его величества танца / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2006. – 14 лют. – С. 3.
СПАСЫЛКІ