Кінастудыя «Арляня». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 19.11.2018 16:42
Кінастудыя створана ў 1969 годзе пры Палацы культуры ААТ «Нафтан». 3 1981 года мела званне народнай. Кіраўнікі: В. Дудзін (з 1969), В. Касьмін (з 1977).
За час існавання калектывам створана больш за 30 хранікальна-дакументальных фільмаў.
Узнагародамі адзначаны на рэспубліканскіх аглядах-конкурсах наступныя кінафільмы: «Не заўважыў» і «След на зямлі» (1970), «Успрыняцце» і «У сааўтарстве з прыродай» (1971), «На Полацкай зямлі» (1972), «Памяць», «Дыялектыка працы», «Беларускі нафтавік», «Сустрэчы дружбы» (1974), «Дзень Перамогі» і «Бераг левы, бераг правы» (1976), «Перакрыжаванне», «Конкурс», «Саджанцы» (1977), «Ад трох да сямі» (1978), «Дзень добры, Тапары» (1970), «Нараджэнне» і «Аператар» (1981); на ўсесаюзных кінафестывалях «Дыялектыка працы» (1974), «Беларускі нафтавік» і «Сустрэча дружбы» (1975). Фільм «Бераг левы, бераг правы» адзначаны дыпломам Нацыянальнага фестывалю ў Чэхіі (1978). Калектыў – лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977).
ЛІТАРАТУРА
1. Цвірка, А. А. Народная кінастудыя / А. А. Цвірка // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 882.