Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Студыя выяўленчага мастацтва «Сонейка». Полацкі раён, г. Наваполацк

Народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Сонейка» створана ў 1968 годзе пры Палацы культуры ААТ «Нафтан». 3 1979 года мае званне народнай. Кіраўнікі: В. Руднікаў (з 1968), У. Галеба (з 1977).

У складзе студыі малодшая, сярэдняя і старэйшая групы. Студыйцы працуюць у розных відах і тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Лепшыя работы выхаванцаў экспанаваліся на гарадскіх, рэспубліканскіх выстаўках дзіцячай творчасці, Міжнароднай выставе дзіцячай выяўленчай творчасці на Кіпры (1981).

Студыя — дыпламант Рэспубліканскай выстаўкі пад дэвізам «Арляняты вучацца лётаць» (1976), Рэспубліканскай выстаўкі выяўленчай дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці ў гонар Міжнароднага года дзіцяці (1979), пастаянны ўдзельнік міжнародных спаборніцтваў па малюнку «Уздоўж нафтаправода «Дружба», якія праводзіліся ў г. Франкфурт-на-Одэры (Германія).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксандрава, Л. І. Народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Сонейка» / Л. І. Аляксандрава, А. І. Красічкава // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 881.

2. Вахрамеева, И. «Солнышки» Ирины Карповой / И. Вахрамеева // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2009. – 12 дек. – С. 5.

3. Образцовая студия изобразительного искусства «Солнышко» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 66.