Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Студыя эстрадных шоу-праграм ON LINE. Полацкі раён, г. Наваполацк

Народная студыя эстрадных шоу-праграм On Line была створана ў 2003 годзе на базе двух творчых калектываў – прадзюсарскага цэнтра «Беларускае шоу» і ансамбля эстраднага танца «Рэмікс». Працуе пры Палацы культуры ААТ «Нафтан». Гэта былі першыя самадзейныя фарміраванні ў Наваполацку, якія ў 90-я гады пачалі рыхтаваць вакальныя нумары з харэаграфічным суправаджэннем. З цягам часу гэтае супрацоўніцтва перарасло ў моцны творчы тандэм, у стварэнне непаўторных тэатралізаваных сюжэтных нумароў.

Калектыў складаецца з вакальнай групы, двух канцэртных харэаграфічных груп. Для пачынаючых танцораў пры калектыве працуе школа эстраднага танца. Калектыў народнай студыі эстрадных шоу-праграм On Line адзін з самых стабільных: многія ўдзельнікі студыі займаюцца ў ёй з дня існавання; самых мабільных: студыя выступае на любых пляцоўках з рэпертуарам для любога гледача; самых творчых: салісты і танцоры ствараюць свае аўтарскія праекты; самых сучасных калектываў у плане аранжыроўкі музыкі, пастаноўкі харэаграфіі, выкарыстання сродкаў сцэнічнай выразнасці.

Нягледзячы на малады ўзрост, у калектыва багатая творчая біяграфія. On Line – часты і жаданы госць на любых святочных мерапрыемствах. Актыўна і плённа працуе калектыў над сваімі сольнымі канцэртнымі праграмамі.

 

Студыя эстрадных шоу-праграм On Line. Фотаздымак з сайта http://www.novopolotsk.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Виктория – значит победа! // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 7 крас. – С. 4.

2. Королькова, О. On line вот уже 10 лет он лайн / О. Королькова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2013. – 1 июня. – С. 7.

3. Митрошкин, А. Главное – индивидуальность / А. Митрошкин ; беседовала Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 25 верас. – С. 5.

4. Народная студия эстрадных шоу-программ «Он Лайн» // Каталог профсоюзных и ведомственных любительских коллективов художественного творчества Республики Беларусь со званием «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» и наименованием «Народный» («Образцовый»): на 1 октября 2016 года / Федерация профсоюзов Беларуси. – Минск : Проф-Пресс, 2016. – С. 65.

5. Стрельченко, О. Творить вместе / О. Стрельченко // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 10 кастр. – С. 1.