Студыя ўзорная мастацкая дзіцячая «Жывапіс». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 20.11.2018 09:42
Створана ў 1988 годзе пры гарадскім Палацы культуры. 3 1997 года мае званне ўзорнай. Арганізатар і кіраўнік Т. Букаціна (з 1988).
Спачатку гэта была двухгадовая студыя эстэтычнага выхавання дзяцей ва ўзросце 4–5 гадоў. У 1990 годзе з выпускнікоў гэтай студыі створана студыя «Жывапіс», дзе займаецца 40 навучэнцаў. Працуюць 3 групы: малодшая, сярэдняя і старэйшая. Заняткі праводзяцца па напрамках: жывапіс, графіка, кампазіцыя. Студыя арганізуе персанальныя выстаўкі работ навучэнцаў. Прымала ўдзел конкурсе малюнкаў, які быў арганізаваны газетай «Зорка», а таксама ў выстаўках у Маскве, Венгрыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Узорная дзіцячая мастацкая студыя «Жывапіс» // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 884.