Ансамбль харэаграфічны «Дзвінскія зоры». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 19.11.2018 16:41
Створаны ў 1972 годзе пры Палацы культуры ААТ «Нафтан». 3 1976 года атрымаў званне народнага. Арганізатар і першы кіраўнік заслужаны работнік культуры Беларусі А. Серы (з 1972), з 1978 года ансамбль узначальваў А. Казанцаў, з 1983 – М. Падаляк.
У складзе калектыву асноўныя і падрыхтоўчыя групы. У рэпертуары беларускія народныя танцы «Лявоніха», «Рамонак», «Купалінка», «Спаска-Слабадская кадрыля», «Ойра», украінскі «Гапак», харэаграфічныя замалёўкі «Будаўнікі нафтаправода», «А ў полі вярба», «Жбаны», харэаграфічная кампазіцыя «Подзвіг» і інш.
Калектыў выступаў у суправаджэнні інструментальнага ансамбля. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977). Вёў канцэртную дзейнасць у рэспубліцы і за яе межамі, выязджаў у Германію, Данію, Мексіку, Панаму.
ЛІТАРАТУРА
1. Кірылаў, Г. З крыніц народных / Г. Кірылаў // Віцебскі рабочы. – 1978. – 21 ліп. – С. 4.
2. Масленікаў, П. Р. Народны ансамбль танца «Дзвінскія зоры» / П. Р. Масленікаў // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 882.
3. Николаева, Ж. Спасско-слободская кадриль / Ж. Николаева // Химик (Новополоцк). – 1996. – 13 февр. – С. 3.