Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аркестр узорны дзіцячы духавы. Пастаўскі раён, г. Паставы

Дзіцячы духавы аркестр, як і барабаншчыцы, упрыгожвае самыя значныя культурна-масавыя мерапрыемствы і не толькі ў г. Паставы. Гэты дзіцячы музычны калектыў быў створаны ў 1993 г. таленавітым музыкантам Леанідам Косавым з ліку навучэнцаў былой Пастаўскай школы-інтэрната. У 1995 г. аркестр абараніў званне «ўзорны дзіцячы калектыў». Ярка і зладжана ў руках юных музыкантаў гучаць саксафоны, кларнеты, флейты, трамбоны, тубы, ударныя і іншыя інструменты. Яны выконваюць і складаныя класічныя творы, вальсы, маршы, джаз і інш. Зараз аркестр дзейнічае пры Пастаўскім дзяржаўным каледжы. Гэты дружны калектыў не раз станавіўся лаўрэатам розных конкурсаў і фестываляў, узнагароджаны дыпломамі 1 ступені ў намінацыі «Аркестр» па выніках абласных аглядаў-конкурсаў «Арт-вакацыі», які традыцыйна праводзіцца сярод прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў рэспублікі. Таксама ён стаў галоўным пераможцам абласнога свята-конкурсу духавой музыкі «Віват, аркестр!».

Узорны дзіцячы духавы аркестр Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Фотаздымак з сайта http://www.postavy.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Касаткіна, Ф. Дайце аркестру зялёную вуліцу / Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2013. – 4 мая. – С. 5.

2. Курыловіч, П. Гран-пры – у пастаўчан / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2013. – 6 чэрв. – С. 7.

3. Курыловіч, П. Пад музыку аркестра духавога... / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2008. – 6 чэрв. – С. 3.

4. Налей, Н. Адны з лепшых у рэгіёне / Н. Налей // Пастаўскі край. – 2018. – 18 ліп. – С. 1.

5. Образцовый детский духовой оркестр Поставского государственного колледжа // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 41.

6. Чэмер, М. Пастаўская пяшчотная мелодыя / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2017. – 28 студз. – С. 22.

7. Шапавалава, А. Захопленасць, памножаная на энтузіязм / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2004. – 12 чэрв. – С. 3.

8. Шапавалава, А. Школа музыкі, старт у прафесію / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2018. – 14 крас. – С. 5.