Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр народны лялечны «Вытварашкі». Пастаўскі раён, г. Паставы

Лялечны тэатр «Вытварашкі» Пастаўскага раённага Дома культуры пачаў сваю работу ў 1998 г. У 2005 г. тэатру прысвоена званне «народны».

На сенняшні дзень аснову калектыву складаюць супрацоўнікі Дома культуры, ёсць таксама студэнты каледжа, вучні школ горада.

Рэпертуар лялечнага тэатра складаецца са спектакляў па матывах рускіх народных казак, дзіцячых твораў сучасных аўтараў, аўтарскіх твораў, дзіцячых тэатралізаваных гульнёвых праграм. Касцюмы для лялек і жывых персанажаў рыхтуюць самі ўдзельнікі калектыву, гэта датычыцца і дэкарацый. Калектыў добра ведаюць у горадзе, ён заваяваў вялікую любоў сярод юных гледачоў, якія з задавальненнем чакаюць новых выступленняў.

У 2012 г. народны калектыў атрымаў Гран-пры свята-конкурсу аматарскіх лялечных тэатраў «Лялечны свет», а яго заснавальнік і кіраўнік А. Слядзеўская дыплом «За лепшую рэжысуру».

Мастацкі кіраўнік – Алена Слядзеўская.

Народны лялечны тэатр «Вытварашкі» Пастаўскага раёнага Дома культуры. Фотаздымак з сайта http://www.postavy.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Лекарэвіч, Л. Выхаванне казкай / Л. Лекарэвіч // Пастаўскi край. – 2007. – 10 лют. – С. 6.

2. Народный кукольный театр «Вытворяшки» Поставского районного Дома культуры // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 53.

3. Шапавалава, А. Для Мікітак і для Дашак шмат ідэй у «Вытварашак» / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2013. – 27 сак. – С. 4.

4. Шапавалава, А. Каралева сцэны / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2008. – 7 сак. – С. 3.