Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Саюз беларускі літаратурны «Полоцкая ветвь». Полацкі раён, г. Полацк

Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь» гарадскога Палаца культуры быў створаны 18 лістапада 1994 года на Устаноўчым з'ездзе ў г. Полацк.

Ініцыятарам стварэння быў старшыня Мінскага літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь» Алег Зайцаў (пісьменнік, літаратурны крытык, літаратуразнаўца).

У 1996 годзе Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь» заснаваў рэспубліканскую спецыялізаваную газету «Веснік культуры» (1996–2011), а ў 2004 годзе заснаваў рэспубліканскі літаратурна-публіцыстычны часопіс «Заходняя Дзвіна». Для выпуску газеты і часопіса, а таксама выдання мастацкай літаратуры, саюз у розныя гады заснаваў тры некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку культурна-асветніцкую ўстанову «Литературный свет» (2008). З 2009 года з'яўляецца калектыўным членам Міжнароднай супольнасці пісьменніцкіх саюзаў (былы Саюз пісьменнікаў СССР) і з красавіка – калектыўным членам Міжнароднай Федэрацыі рускамоўных пісьменнікаў (МФРП).

У цяперашні час Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь» налічвае больш за 130 аўтараў, аб'яднаных 15 рэгіянальнымі аддзяленнямі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Магілёў, Полацк, Барысаў, Мазыр, Орша, Наваполацк). Творчыя партнёры саюза – Саюз пісьменнікаў Расіі, Міжрэгіянальны Саюз пісьменнікаў Украіны, Паўднёварускі Саюз пісьменнікаў, Кангрэс літаратараў Украіны і інш.

Старшыня аб'яднання – Раткевіч Аляксандр Міхайлавіч.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Замковский, А. Открытые сердца / А. Замковский // Полацкі веснік. – 2008. – 19 снеж. – С. 7.

2. Зачевский, Е. Поэты «Полоцкой ветви» / Е. Зачевский // Западная Двина. – 2005. – №2 (5). – С. 182–192.

3. Клеванец, Ю. Примеры больших прозаических форм в творчестве писателей Беллитсоюза «Полоцкая ветвь» : обзор / Ю. Клеванец // Западная Двина. – 2010. – № 1. – С. 147–149.

4. Крикливец, Е. Мы – ветви одного дерева / Е. Крикливец // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 2 дек. – С. 5.

5. Народное литературное объединение «Полоцкая ветвь» : [литературная страница] // Полацкі веснік. – 2017. – 10 лют. – [С. 13–14].

6. Огнев, Н. Под сенью «Полоцкой ветви» / Н. Огнев // Западная Двина. – 2004. – № 3. – С. 188–192.

7. Полоцкая ветвь: страничка народного литературного объединения // Полацкі веснік. – 2016. – 2 верас. – С. 15–16.

8. Раткевич, А. «Полоцк – литературная столица Беларуси» / А. Раткевич ; беседовал А. Лелека // Крыніца. – 2003. – № 8. – С. 22–23.

9. Раткевич, А. Творческий багаж «Полоцкой ветви» / А. Раткевич // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 11 лістап. – С. 3.

10. Сумерки : сборник стихотворений группы поэтов «Полоцкая ветвь». – Полоцк : Полоцкая типография им. Ф. Скорины, 1990. – 68 с.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь»