Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Высокае, парк. Аршанскі раён, в. Высокае

Старадаўні парк, размешчаны ў вёсцы Высокае, зацверджаны ў якасці помніка прыроды рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 23 красавіка 1964 года. Парк перададзены пад ахову Высокскаму дзяржаўнаму прафесійнаму ліцею сельскагаспадарчай вытворчасці.

Парк займае плошчу 4,7 га і размешчаны на паўночна-заходнім схіле аўтадарогі Санкт-Пецярбург – Адэса на ўчастку паміж 899 і 901 км. З паўночнага і часткова з усходняга бакоў парк мяжуе з Аршанскім ПМС, з паўднёва-ўсходняга боку да яго прылягае СВК «Маяк Камуны». З паўднёвага боку на мяжы з паркам размешчана вёска Высокое і з заходняга боку да яго прымыкае аўтадарога.

Прыкладны ўзрост паркавых насаджэнняў складае каля 100 гадоў. У ім растуць драўняныя пароды: ліпа драбналістая, клён востралістны, бяроза барадаўчатая, таполя белая, елка звычайная, лістоўніца сібірская, піхта, алешына чорная і г. д

 

Парк «Высокае». Фотаздымак з сайта https://globus.tut.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вишневский, В. Высокое. Взгляд в прошлое и настоящее / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2018. – 26 ліп. – С. 13.

2. Высокае // Сядзібы Віцебшчыны : даведнік / М. В. Півавар ; рэцэнзент А. У. Русецкі ; фота і іл. А. Адама і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. – С. 19–20.

3. «Мілы парк мой, жыві!» // Аршанская газета. – 2001. – 22 лют. – С. 3.

4. Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : БЕЛСЭНС, 2008. – С. 109.

5. Старинный парк «Высокое» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 21.

6. Турок, Н. Маляўнічы парк, сядзіба, царква. Чым прываблівае Высокае? / Н. Турок // Аршанская газета. – 2020. – 6 чэрв. – С. 5.